Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/182

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Жыве́ сабѣ ба́ба ани́ ґа́тки. Тым ча́сам той пан, што наўчыў ба́бу шапта́ць, чу́е аб тǒм да тǒльки смее́тца сабѣ́ ци́хенько з дурны́х людзе́й. Але́ ось пашо́ў я́кась той пан на палева́не, мнǒґо ахво́циўса, спацѣ́ў да пакрыча́ў праци́ вѣ́тру, от и зраби́ласа ў еґо́ ў ґо́рле ску́ла. Пан к дахтурǒм — куды там — от, от ску́ла зада́виць и тǒльки. Жǒнка ка́жэ, каб пазва́ли ту́ю сла́ўную ба́бу, а пан и слу́хаць не хо́чэ: але нарэ́шце як прыпе́рло ли́хо, дак зґадзи́ўса каб пазва́ли й ту́ю ба́бу. Пришла́ ба́ба, а пан ужэ чуць ды́хае. От дава́й ба́ба ху́каць да шапта́ць — сиґо́лаў жыў, сиґо́лаў нѣ. Прыслу́хаўса пан, да як учу́ў, шо ба́ба шэ́пчэ тое, што ё́н еѣ́ наўчы́ў, дак еґо́ апанава́ў таки́ смѣх, што не мажэ́ аж вы́трымаць. А баба шэ́пчэ да шэ́пчэ. Слу́хаў, слу́хаў пан да як зараґо́чэ, — дак ску́ла ў ґо́рле й трє́снула. От и вы́здаравеў пан да й дава́й дзя́куваць тǒй ба́бе, што атратава́ла еґо́ ат сме́рци.

— Ци-ж ты, ба́бко, ўсе так лѣ́чыш? — Пыта́е пан.

— Эґэ-ж, мǒй сако́лику, ўсе так.

— Ну а як жэ ты, ба́бко, ўґа́дваеш?

— Уґа́дваю, бо так Бǒґ дае.

— Атґада́й-жэ, ба́бо, што ў мене́ ў руцє́?

— Папа́ўса жу́чку ў па́ньськую ру́чку, — щы́ро прамо́вила баба. Ена́, ба́чыце, спужа́ласа, шо не вѣ́дае, як атмо́виць па́ну на еґо́ пыта́не. Тым ча́сам пан раптǒўне да й ка́жэ: „А не ха́й цебе́, ба́бо, баґи́ каха́юць, як жэ ты до́брэ атґадваеш!“ Пры гэ́стых слава́х пан ращапи́ў ру́ку да й паказа́ў, што у еґо́ ў жме́ни жук.

Дак от як шапта́ла да варажы́ла та́я ба́ба. Ена́ раби́ла й лю́дзям пажытэ́чне, й сабѣ́ ўжытэ́чне.

Пересказалъ Д. Кулешъ.

Д. Чудинъ.