Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/179

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нарабиў чалавѣ́ку ли́ха, рад, абли́зваетца да тǒльки ци́хенько хвасто́м кру́циць. — Ну, давай жэ — кажэ Палешук — я на табѣ́ праѣ́ду па тваи́х даро́ґах. Сѣў Палешу́к на чо́рта да й паѣ́хаў цераз брады́ й брадзеня́та. Бежы́ць чорт па брадǒх у вадзѣ́ да ў ґрази́ па са́мае ґорло, а Палешу́к седзи́ць на ка́рку, падґиба́ўшы но́ґи, да тǒлько киру́е. Ѣ́здзиў-ѣздзиў Палешу́к на чо́рту, здаво́лиўса да й верну́ўса да ґаспо́ды. — Ба́чыш, до́брые даро́ґи — кажэ чорт. — До́брые та до́брые, — атка́звае Палешу́к, — да чорт-бы и́х пабра́ў ра́зам с табо́ю. От с таѣ́ пары́ й астали́са ў Палѣ́си таки́е даро́ґи, што па и́х тǒльки на чо́рту мǒжна ѣ́хаць. По́тым пача́ў Палешу́к з чо́ртам пля́жыць лѣс да вази́ць дзе́раво на будǒўлю. Збудава́ў сабѣ́ Палешу́к уселя́ки буды́нак, ускарпа́ў паля́нку земли́, разчы́сциў ла́пикло сынажа́ци да й зажы́ў до́брым хаджа́йнам, а чорт рад, што ему́ астали́са бало́то й не́тра — пашо́ў туды́ да й седзи́ць там з чарценятами. От абжы́ўса Палешу́к, наґадава́ў ґаўя́да, нажа́ў збǒжа, налави́ў выюнǒў — жыве́ й ли́ха не зна́е. Тǒльки ось раз мало́циць Палешу́к у ґумнѣ́, аж и прыхо́дзиць чорт да й пыта́е, што ґэто чалавѣ́к ро́биць. — Малачу́ хлѣб, — ка́жэ Палешу́к. — Дай я памалачу́. Даў Палешу́к чо́рту цє́п, а той як пачне́ биць, дак снапы́ леця́ць аж пад стрǒп. — Чаму ў цебе́ — пыта́е чорт — снапы́ лежа́ць на мѣ́йсцу, а ў мене́ ска́чуць уве́рх? — Бо я дужє́йшы: як дам, дак снǒп й ўли́пне ў тǒк. — Атку́ль у цебе́ така́я си́ла? — пыта́е чорт. — Атку́ль! бо я себе́ вы́леґчаў. — Вы́леґчай мене́, — про́сиць чорт. До́брэ, — ка́жэ Палешу́к, — тǒльки трэ цебе́ звеза́ць, бо ты ўцечэ́ш, а то́е зашко́дзиць. — Звежы́. От узя́ў Палешу́к ли́ну, што цяга́юць ульѣ́ на дзе́раво, зкрампава́ў ё́ю чо́рта, прывеза́ў еґо к то́ўстаму ду́бу, узя́ў серп и дава́й леґча́ць. Крычы́ць чорт, раве́ нѣ́мым ґо́ласам, а Палешу́к пи́лиць серпо́м. Церпѣ́ў-церпѣ́ў чо́рт да як рване́тца, дак перш ду́ба вы́рваў з карє́нем, а по́тым и ли́ну разарва́ў, бы павуцѣ́не. Вы́леґчаў Палешу́к чо́рта да й ка́жэ — ну, цепе́р бу́дзеш ду́жы, як и я. Паця́ґса чорт у бало́то; ўжэ не бежы́ць, а паўзе́ чуць не ра́кам. Паседзѣ́ў ен там — нема́ ра́ды: кроў