Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

3. Жонка.

Пра́ўду лю́дзи ка́жуць: не вѣр каню́ ў даро́зе, а жǒнцы до́ма.

Была́ ў аднаґо́ чалавѣ́ка, кабы́ла, да така́я плюґа́вая, лена́я, што ты еѣ́ лупи́ па́плискаю, бы цє́пам, сам уто́мишса, а ена́ чуць но́ґи перастаўля́е. Му́чыўса, му́чыўса Грышко́, парыва́ўса прада́ць еѣ́ ану́чнику, але́ жŏнка ўсе не хацѣ́ла. Ена́, ба́чыце, ве́льми люби́ла ту́ю плюґа́вую кабы́лу, што на е́й и дзиця́ мало́е паѣ́дзе. Як тŏльки еѣ́ ваўки́ не зъѣ́ли: выґаниць еѣ́ Грышко пŏўзинаю за плǒт — стаи́ць и не варухне́тца; та е́н пераця́ґне еѣ́ пǒўзинаю, альбо́ чым папа́ло, плю́не да й пǒйдзе да ґаспо́ды. А ена́ пастаи́ць, пастрыжэ́ вушами да й пацяґне́тца ў але́с; пасе́тца там уве́сь дзень, а ў са́мую ґлу́пась привалачэ́тца да ґаспо́ды. Хиба́ ўжэ́ ве́льми ґнюс напечэ́, таґды́ ена́ тро́хи закру́циць хвасто́м да суне́ ў кусты́.

От найма́е раз яки́сь жыдо́к кǒлькось хурма́нак везци́ ры́бу ў мястэ́чко. Пажу́пиў Гры́шко з жǒнкаю, запрǒґ сваю́ кабы́лку й паѣ́хаў у мястэ́чко. Заве́з ё́н ры́бу, купи́ў сабѣ́ ў крǒмцэ цюцюну́ и ўле́ґцы паѣ́хаў да ґаспо́ды. Тǒлько ё́н вы́ехаў з мястэ́чка, аж и наґаня́юць сусѣ́дзи. Злѣ́зли ены́ з вазǒў, иду́ць сабѣ́ да лю́льки ку́раць. Сусѣ́дзи Гры́шка тро́хи падвы́пили: йду́ць, каля́каюць, смею́тца. По́тым паўзла́зили ены́ на вазы́ й паѣ́хали да́лей. Ко́ни ў их до́брые, — тǒлько сцебану́ли пу́ґами, як ты́е паскака́ли су си́х нǒґ. Биў-биў Гры́шко сваю́ кабы́лку, а ена́ — хаць бы што: йдзе сабѣ́, як вǒл. — А ты е́й пад хвǒст, пад хвǒст!.. смею́тца сусѣ́дзи. Сутрыма́ли ены́ ко́ней и дава́й смея́тца с Гры́шка. Падъежджа́юць ены́ к карчо́мцэ; паки́нулй ко́ней и зайшли́ вы́пиць па ча́рцэ. От адзи́н сусѣ́д и ка́жэ: «прывежы́, Гры́шко, сваю кабы́лу, а то ещэ́ ўцечэ́, а за е́ю й на́ши ко́ни пабеґу́ць».

— Эґэ́, пра́ўду ка́жэш, — трэба́ прывеза́ць кабылу, — ка́жэ Гры́шко.