Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/178

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наѣ́ўса да й апѣ́каетца сабѣ́ кале́ аґню́. Ба́чыць чорт, што Палешук не лека́етца ни бало́та, ни раки́, ни лѣ́су, от и дава́й ё́н усю́дах пужа́ць чалавѣ́ка, дава́й раби́ць ему́ ўселя́кую па́кась, каб вы́ґнаць еґо́ з таѣ́ седзи́бы. Куды Палешу́к ни су́нетца, чорт ужэ́ там чака́е да наро́виць, каб зраби́ць яку́юсь па́кась. Пашоў чалавѣ́к у лѣс, каб наґле́дзяць зда́тнаго дзе́рава сабѣ́ на будǒўлю, а тут чорт дава́й еґо́ вадзи́ць да кружы́ць, каб ен заблудзи́ўса да й заґи́б. Але́ Палешу́к идзе́ сабѣ́ па лѣ́се да ўсе залы́свае сакѣ́ркаю дзераўля́ки. Вадзиў-вадзи́ў чорт Палешука́ па лѣ́се, кружы́ў-кружы́ў, аж сам заплу́таўса, а той наґле́дзяў сабѣ́ зда́тнаґо дзе́рава, надра́ў лы́ка на ла́пци да й пашо́ў про́сто да ґаспо́ды, пазира́ючи на залы́сленые дзераўля́ки. Ба́чыць чорт, што чалавѣ́к не заблудзи́ўса, забѣ́ґ упе́рад, сустрє́ўса да й пыта́е, на што ё́н залы́сиў так баґа́цько дзераўля́чын. — Гэ́то мнѣ зда́тнае дзе́раво на будǒўлю — кажэ Палешук. На што-ж табѣ́ так баґато? — Я хачу́ забудава́ць усе Палѣ́се.

— От беда́ — ду́мае чорт. От и пусци́ўса ё́н на хи́трась. — Дава́й, я табѣ́ бу́ду памаґа́ць — ка́жэ чорт — мнѣ серǒўно нема́ чаґо́ раби́ць. — До́брэ — ка́жэ Палешу́к — памаґа́й, та я падзя́кую. Тым ча́сам чо́рту тǒльки то́е й трэ́ба. — Бу́ду памаґа́ць — ду́мае ё́н, — да так нараблю́, што пападзе́ш ты ў маѣ́ ла́пы.

От дава́й Палешук разчыща́ць зе́млю да ґато́виць дзе́раво на будǒўлю. Перш велѣ́ў ё́н чо́рту разчы́сциць пу́щу. Нема́ чаґо́ раби́ць, — слу́хае чорт Палешука́: выдзира́е таўщэ́разнае дубъе́ з карє́нем да сцяґа́е ў бало́то, або́ ў во́зеро. Кудэ́ю чорт цёґ дубъе́, там да тых час ещэ́ е равы́ да вы́скаци. Разчы́сциў чорт до́брае ла́пикло земли́, от Палешу́к велѣ́ў ему́ нараби́ць дарǒґ. Вы́рваў чорт вели́зазнаґо ду́ба, ўхапи́ў еґо́ за верх да й пацё́ґ цераз лѣс. Барану́е дуб карє́нем, вырыва́е дзераўля́ки й так арэ́ зе́млю, што ззаду тǒльки астаю́тца брады́ да брадзеня́та. Нараби́ў чорт таки́х дарǒґ, што па и́х тǒльки ё́н сам й мажэ́ прайци́, або праѣ́хаць. Зирну́ў Палешу́к да дава́й ла́яць чо́рта на чǒм свѣ́т стаи́ць. — Дзе́ля яко́ґо ты — ка́а — чо́рта нараби́ў брадǒў да брадзенят? Рад чорт, што