Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/177

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

астаю́тца. А чалавѣ́к сѣў сабѣ́ на ра́ла таґо ду́ба да пакры́квае на чо́рта: „верта́й на лѣ́во, верта́й на пра́во!“ — Бѣ́гаў, бѣ́гаў чорт, узверну́ў усе́ бало́то. От ат таґо́ да тых час ещэ́ стая́ць па бало́це выжары́, азеры́ны да вы́скаци. До́ўґо круци́ўса чорт, паку́ль вы́лузаўса з веро́вак, а по́тым як суну́ў наўцекача́, дак чорт вѣ́дае куды́ й дзѣ́ўса. Аста́ўса тут чалавѣ́к и заўлада́ў чо́ртавым бало́там. Дава́й ґэто ё́н цераби́ць ло́зу, драць еѣ́ та на ла́пци, та на лычаки. Вы́церабиў тро́хи, пабудава́ўса серǒд лѣ́су, ўскарпа́ў поле, вы́сек на сынажаць, але да тых час ничоґо не парадзиць з чо́ртавыми карча́ми: вы́сечэ адзин, та дзесяць вырасце. И астае́тца чортаво бало́то чо́ртавым балотам да тых час.

Пересказалъ П. Грыцкевичъ.

С. Чучевичи.



76. Палешук и чорт.

Лю́дзи ка́жуць, — ко́лись дак гэ: дзѣ бало́то, там и чорт. Але не то штоб тǒлько ў бало́це, куды́ ни зирни́, ўсю́ды тра́пиш ґэ́стую не́чысь. Вада́ ба́ло кишы́ць чарценя́тами. Тǒльки на Вадо́хрыщэ (Боґоявленіе), як павыґаня́юць чарце́й з вады́, та ены́ таўку́тца ў павѣ́тры да паднима́юць таку́ю хви́лю, што ни пи, ни ѣж и з хаты не лѣ́зь. Заты́м-то па Вадо́хрыщы за́ўжды быва́юць ґане́бные меце́лицы. Ча́сам усхо́дзитца така́я круцѣ́ль да завиру́ха, што спрэ́су пазано́сиць вески. Беда́ таґды́ ў по́ли: свѣ́ту Бо́жаґо не бачно́. Пападу́тца ў по́ли лю́дзи, дак нечы́сцики закру́цяць их кале́ са́маґо села́ да й заґу́бяць. Ба́ло баґа́цько хви́ля ни́щыла людзе́й. Цепе́р ужэ́ рє́дко быва́е ґане́бная завиру́ха, бо меныш ста́ло чарце́й, а чарценя́та спрэ́су перавели́са: их Илья́ паби́ў ґро́мам, а друґи́е не раджа́ютца. Перш чэ́рци были́ ве́льми плǒдные, але Палешу́к перахитры́ў и чǒрта. От як то́е было́. Абабра́ў сабѣ́ Палешу́к седзи́бу пами́ж бало́та кале́ раки́ да й дава́й там раби́ць будǒўлю. Збудава́ў ё́н сабѣ́ перш стано́к, накла́ў аґню́, налави́ў вьюнǒў, напьё́к их,