Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лаза́. Мо́ташно чо́рту, хо́чэтца ему́ ўсе насѣ́не з жывата́ вы́кинуць, от ен снуе́ па вадзѣ́ бы паву́к да ўсе блюе́. Па не ма́лум часе ўся вада́ закры́ласа лазо́ю да раки́таю. Зачапи́ўса чорт за ло́зу да як рыґне́, дак усе́ насѣ́не й вы́скачыло з жывата́ ў воду, й пачала́ з еґо расци́ ўселя́кая непатрэ́бная трава́. Запаґа́ниў чорт чы́стую во́ду й аберну́ў еѣ́ ў паґа́нае чо́ртаво бало́то. Зирну́ў Бǒґ, што нараби́ў чорт да аж за ґо́лаў схапи́ўса. Што тут раби́ць, шо пача́ць!? Як тут ло́зу вы́ґубиць? А, вѣ́дамо, куды́ ўжэ лаза́ ўплю́нетца, дак еѣ́ ничы́м не вы́ґубиш. От паслаў Бǒґ со́нейко, каб ено́ спали́ло чо́ртаву лозу. Прыпекло́ со́нейко, наґрє́ло во́ду, — а лаза́ хаць бы што, — ещэ́ лѣ́пш расце́. Узела́са лаза́ па бало́це бы везѣ́ль. Ба́чыць со́нейко, што ничо́ґо не пара́дзиць, ки́нуло пекци́ й пашло к Боґу на ска́ргу. И велѣ́ў Бог маро́зу вы́маразиць паґа́ные кусты́. Хапи́ў марǒз, тращы́ць, ґнеце́. Заме́рзла вада́, а лаза́ й ни ґа́тки, — седзи́ць сабѣ́ да весны́ чака́е. Што ня раби́ў марǒз, як не сциска́ў лазо́вые карчы, маро́зиў, аж з си́лы вы́биўса й пашо́ў к Богу на ска́ргу. Паду́маў, паду́маў Бǒґ да й велѣ́ў, каб лаза́ астава́лава расци́; бо, вѣ́дамо, по́куль зґу́биш лихо́е, та до́брае само́ зґи́не. От расце́ лаза́ й закрыва́е не тǒлько бало́то, але й сынажа́ци, а то лѣ́зе й на по́ле. Паба́чыў чалавѣ́к, што лазы́ так мнǒґо да й ду́мае сабѣ: „ци не мǒжна й з лазы́ зраби́ць што ко́львек патрэ́бнае“. От пашо́ў чалавѣ́к у чо́ртаво бало́то, наздзира́ў з лазы́ кары́ да й дава́й виць вераўки́. Вье да пѣ́сни пае́. Уба́чыў тое чорт и спужа́ўса. Падхо́дзиць ен к чалавѣ́ку да й пытае. — Што ты, чалавѣ́чэ, ро́биш? — Хиба́ табѣ́ бѣ́льма павыла́зили, што не ба́чыш, — ка́жэ чалавѣ́к. — Ба́чыць та я до́брэ ба́чу, аде не вѣ́даю, на вǒшто табѣ́ ґэ́тая рабо́та. — А от дай пакажу́. — Узяў ґэто чалавѣ́к да й скрампава́ў чо́рта лычако́м да й прывеза́ў еґо́ к таўщэ́разнаму ду́бу. — От цепе́р, — ка́жэ чалавѣ́к, — дава́й я цебѣ́ вы́леґчаю. — Спало́хаўса чорт да як рване́тца, дак й вы́рваў ду́ба з карє́нем, вы́рваў да й суну́ў наўцекача́ з ду́бам ра́зам. Бежы́ць па бало́це, а дуб карє́нем да сука́ми барану́е зе́млю, тǒльки вы́скаци да ґлыбо́кие равы́ зза́ду