Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/175

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

75. Чортаво балото.

Ба́чыце, якая тут не́тра, якая тхлань: цє́лы ты́дзень идзи́, та да краю не даця́ґнешса. Даўнѣ́й тут была́ чы́стая вада́, ўсе лелѣ́ло да блищало на со́нейку, бы шкло. Бǒґ ѣ́здзиў па вадзѣ́ ў чоўне да аґляда́ў, ґдзѣ зраби́ць зе́млю. От раз плыве́ Бǒґ у чо́ўне да мерку́е, як и ґдзѣ што ўро́ндзиць; а тым часам чорт закмѣ́ў Боґа да й паплы́ў за Им на́зиркам: падплыве к чоўну да ат стра́ху нырне́ ў во́ду бы нырэ́ц и зноў плыве. Ве́льми ему хо́чэтца праню́хаць, шт Бǒґ ма́е рабиць. Ба́чыць Бǒґ, што чорт прэ́тца слѣ́дам, як тая мара́, бачыць да ўсе маўчы́ць. От пасѣ́яў Бǒґ землю, — сыпану́ў жме́ню земли, а тут ра́зам разступи́ласа вада, й высунуласа суха́я земля з лѣ́сам, з полем да с сынажацями. Гледзи́ць чорт да тǒльки дзи́витца, атку́ль то́е ўсе берэ́тца. От плыве́ Бǒґ да жменяю з чоўна бы з сеўка разки́двае насѣ́не. Прыґледзѣ́ўса к таму́ чорт п ду́мае сабѣ: „отож, каб мнѣ даста́ць ґэ́стаґо насѣ́ня, — нараби́ў бы я мудрє́й Боґа, нарабиў бы так, што сам ницы́пар пазави́дуваў бы“. Паба́чыў Бǒґ ду́мки чорта да й пазво́лиў ему ўзяць таґо́ насѣ́ня. От паверну́ў Бǒґ чо́вен да яку́рат на чорта й наткну́ўса. Ско́рчыўса чорт, хацѣ́ў шмы́ґнуць у воду да зачапи́ўса хвасто́м за пастырча́к да й кру́цитца на виру́ бы вьюнъ. Тым ча́сам Бǒґ атверну́ўса ў друґи́ бǒк, а чо́вен плыве́ кале́ самаґо чо́рта. Ско́рчыўса чорт, што божы човен апъё́к ему бǒк, але тым ча́сам ухапи́ў з чоўна жме́ню насѣ́ня, а каб Бǒг не ўба́чыў таґо́ да не атабра́ў, хуце́нько ки́нуў насбѣ́не ў ґо́рло да й глыну́ў. Не закмѣ́циу нибы́то Бǒг и паплы́ў да́лей. Рад чорт й ат ра́дасци суну́ў у бǒк, да́лей ат Боґа. Але ось ба́чыць чорт, што еґо чэ́раво расце́ бы на дро́жджах, расце, аж бо́ки распира́е. Расце чэ́раво ўсе бǒльш и бǒльш, расце так, што чо́рту нѣ́льґа й ды́хаць. Дава́й ґэ́то ё́н блева́ць да выплё́ўваць тое насѣ́не. Куды́ плю́не чорт, дак там и вы́расце корч або́ куст лазы́. Прэ́тца чорт па вадзѣ да так блюе́, што аж з еґо вантро́бы выпира́е. А тым часам усе бǒльш и бǒльш па вадзѣ́ заплё́ўваетца чо́ртава