Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/174

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

к цэ́ркви, абмы́ли ў калю́зе тро́хи ґразь, паадзева́лиса да й улѣ́зли ў цэ́ркаў. Пача́ў пǒп служы́ць: пачали́ лю́дзи мали́тца, але́ й пǒп и лю́дзи ўсе ду́маюць аб тǒм, што ба́чыли, як ишли́ ў цэ́ркаў, пра Бо́ґа саўси́м забы́ли. Спрэ́су ўсѣ хры́сцятца й мо́лятца, а ду́маюць аб друґǒм. Стаи́ць светы́ чалавѣ́к у цэ́ркви да пазира́е на людзе́й. Але ось зирну́ў ё́н у куто́к да й ба́чыць, аж там чорт ухапи́ў наґа́ми й зуба́ми вало́вую шку́ру да ўсе разця́ґвае еѣ́. Вы́цяґ чорт вало́вую шкуру, каб ена была́ бǒльшая да й пача́ў на шку́ры запи́сваць люцки́е ґрахи́. Смѣх апанава́ў свето́ґо чалавѣ́ка, кали́ ўба́чыў ё́н, як чорт кры́витца да ко́рчытца, каб расцяґну́ць бǒльш вало́вую шку́ру. Уба́чыў чорт, што светы́ чалавѣ́к засмеяу́са, хап и еґо́ записа́ў на вало́вуй шку́ры. Зна́чытца, й светы́ саґрашыў. Вы́шли лю́дзи з цэ́ркви, мужчы́ны паскида́ли наґави́цы, а жанки́ пападнима́ли андараки́ й саро́чки па са́мы пуп да й пацяґли́са да гаспо́ды. Брадзе́ й по́п ра́зам з жанка́ми, брадзе да тǒльки абли́зваетца. Пашо́ў и светы́ чалавѣк да ґаспо́ды ра́зам з друґи́ми ў сваи́х но́веньких ла́пциках и белю́сеньких ану́чах. Але от тǒльки ё́н вайшоў у ґразь, як ноґи завя́зли чуць не па кǒстачки. И парабиу ё́н у ґразь сваѣ́ но́венькие ла́пцики й белю́сенькие ану́чы. Пазна́ў гут светы́ чалавѣ́к, што ё́н у цэ́ркви не памали́ўса, а тǒлько наґрашы́ў. От вы́шли ены́ з бало́та, абмы́лиса тро́хи ў калю́зе, паадзева́лиса й паабува́лиса да й хацѣ́ли йци да ґаспо́ды, але ось пǒп, зирну́ў на свето́ґо чалавѣка да й ка́жэ: „светы ґэ́то чалавѣ́к, бо як ё́н мали́ўса ў ґумнѣ́, та йшоў цераз бало́то па ґрази́ ў но́веньких ла́пциках и чы́сценьких ану́чах, а як памали́ўса ў цэ́ркви, та тǒльки наґрашы́ў, бо, от ба́чыце, як закве́цаў у ґразь сваѣ́ но́венькие ла́пцики и бѣ́ленькие, бы снѣґ ану́чы“. Паклани́ўса тут пǒп свето́му чалавѣ́ку да самаѣ земли. — Малиса — кажэ, — як мали́ўса, ма́быць твая́ мали́тва прыемнѣ́й Бо́ґу.

Пересказалъ П. Грыцкевичъ.

С. Чучевичи.