Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/173

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

свѣ́це немаш. Пачали́ лю́дзи бǒльш прыґля́датца да й дагада́лиса, што ґэто светы́ чалавѣ́к, бо нихто ў селѣ́ не мǒґ сказа́ць ничоґо лихо́ґо пра таго́ чалавѣ́ка. Аднаґо́ лю́дзи не магли́ разшало́паць, — чаму́ ґэто светы́ чалавѣ́к не хо́дзиць у цэ́ркаў и не хры́сцитца, як уба́чыць папа́. От пашли́ лю́дзи к папу́ й дава́й еґо́ пыта́ць, чаму́ ґэ́то той чалавѣ́к не хо́дзиць у цэ́ркаў. Паслу́хаў их пǒп, распыта́ў пра таґо́ чалавѣ́ка, да й ка́жэ, што ё́н за то́е бу́дзе пракляты́. — Э, ё́н светы́, — ка́жуць лю́дзи. — Кали-б ё́н быў светы́, таб ё́н хадзи́ў у цэ́ркаў и мене́-б шанава́ў. — Паслу́хали то́е лю́дзи да й ду́маюць, што мо́о й пра́ўду ка́же пǒп. От раз лю́дзи й пашли з цэ́ркви про́сто к таму́ свето́му чалавѣ́ку паґлядзѣ́ць, што ё́н ро́биць у той час, як усѣ мо́лятца ў цэ́ркви. Прыхо́дзяць ены́, ажно́ светы́ чалавѣ́к зайшо́ў у ґумно́, ски́нуў сви́ту, распераза́ўса да ўсе ска́чэ цераз запѣ́ру. Што ты ро́биш? — пыта́юць свето́ґо чалавѣ́ка, лю́дзи. — Малю́са, — атка́звае той. Чаму́-ж ты мали́тца не йдзеш у цэ́ркаў? — Бо там нѣ́льґа мали́тца, там лю́дзи не мо́лятца, а тǒльки ґрє́шаць. Зноў пашли́ лю́дзи к папу́ да й разсказа́ли, што ены́ ба́чыли й што им каза́ў светы́ чалавѣ́к. От пǒп сам пашо́ў к свето́му чалавѣ́ку да й дава́й еґо́ ўмаўля́ць, каб ен хадзи́ў мали́тца ў цэ́ркаў. Послу́хаў папа́ светы́ чалавѣ́к, адзену́ў но́вую ку́рту, абу́ў но́вые ла́пцы да бѣ́ленькие, бы снѣґ ану́чы, падперазаўса по́ясам да й пашо́ў у цэ́ркаў. Цэ́ркаў стая́ла за бало́там. Да еѣ́ лю́дзи йшли па ґрази́ па са́мы по́яс. Мужчы́ны раззува́лиса, скида́ли наґави́цы, а жанки́ паднима́ли андараки́ да саро́чки па са́мы пуп. Сам по́п скида́й наґави́цы, падбира́ў по́лы да й меси́ў ґрязь ґо́лыми цы́ґлами па са́мы пояс. А паґа́ны быў той пǒп ё́н таґды́ йшоў у цэ́ркаў, як туды йшли дзѣ́ўки й маладзи́цы. От якра́з уци́снетца памиз их да й шутку́е, як тые рука́ми закрыва́юць сарамацѣ́не. От идзе́ пǒп з жанка́ми па ґрази́ па са́мы по́яс; выквецалиса ены́ ў ґразь, бы чэ́рци, а светы́ чалавѣ́к идзе́ сабѣ́ ў сваи́х но́вых ла́пциках и ў белю́сеньких ану́чах па верх ґрази́, бы па сухǒй земли. Падзиви́ўса пǒп, спужа́ўса, аж шуткава́ць з ба́бами паки́нуў. От падышли́ ены́