Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/172

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

От дава́́й ме́льник ла́дзиць весѣ́лье, дава́й збира́ць дружы́ну да жани́ць свайґо́ дзецюка́. Назбира́ласо на то́е весѣ́лье людзе́й мо́о з паўсвѣ́ту: бо́ ка́жуць жэ, — ґдзѣ чу́юць, там и начу́юць; ґдзѣ е пачо́стка, там пе́ўне ат ґасце́й нема́ атбо́ю. Але́ не спадаба́ласо ни баґачу́, ни ме́льнику, што ў их так баґа́цько ґасце́й, што ве́льми мнǒґо йдзе ўселя́каѣ пачо́стки, й пачали́ ены́ ґа́рдзиць до́брыми людзьми́. От у баґача́ да ў ме́льника та нема́ мё́ду саладзе́нькаґо, та нема пйва хмельнёнькаго, та нема́ ту́ку, нема́ са́ла, та ґарє́лки не ста́ло. И пачали́ ґо́сци ґамани́ць да скупы́х баґатырǒў ґудзи́ць. Пачу́ли то́е баґачы́ да й пачали́ ґасце́й зневажа́ць да з ґаспо́ды выґаня́ць. А тут на весѣ́льи быў яки́сь падарǒжны. Нихто́ не вѣ́даў, атку́ль ё́н и яки́ ё́н чалавѣ́к. Тым ча́сам то быў вели́ки ведзьма́р. Заѣ́ўса ё́н на баґачǒў да й аберну́ў усе́ весѣ́лье ў ваўкалакǒў. От и ста́ла с таѣ́ дружы́ны во́ўчая ґанья́; папе́рласа ена́ з ве́ски перш на асе́лицу, а по́тым у хмы́зник да ў лѣс. С таѣ пары́ аж да тых час бѣ́ґае ґанья́ ваўкалакǒў — ґэ́то то́е весѣ́лье. Уба́чыли то́е лю́дзи да й пачали́ з таґо́ ча́су ўсих шанава́ць на весѣ́льи да частава́ць та мё́дам сададзе́ньким, та пи́вам хмельне́ньким. Пачали́ з таѣ́ пары́ малады́е ўсим кла́нятца трэ́йко да земли́, каб ты́е паблаґаслави́ли ща́сцем да до́лею да вѣ́кам до́ўґим.

Дак от атку́ль у нас пашла́ ґэ́стая павадэ́нца.

Пересказалъ П. Грыцкевичъ.

С. Чучевичи.



74. Светы чалавѣк.

Жыў сабѣ́ адзи́н светы́ чалавѣ́к. Жыў ё́н як усѣ́ лю́дзи: гарава́ў, працава́ў, а доста́ткаў не маў. Жыў ё́н ци́хенько, ґледзѣ́ў себе́ да свайго хаджа́йства; нико́му не раби́ў ли́ха, дак й еґо́ не чапа́ли людзи. Перш з еґо смея́лиса, стро́или кпи́нки, але́ ўба́чыли, што светы́ чалавѣ́к мо́ўчки ўсе зно́сиць, заличы́ли еґо́ шалапава́тым ду́рням и атчапи́лиса. Жыве́ ґэ светы́ чалавѣ́к, от як-бы еґо й на