Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Музы́ка да́лей. Идзе́ ё́н да йдзе, падхо́дзиць к рацє́. Со́нейко ўжэ́ закаци́ласо за лѣс, тǒльки ещэ́ свѣ́циць ва са́мые верхи́ й як бы аблива́е их пазало́таю. Ци́хо як у ву́се, ни ґо́дзин листо́к и не варухне́тца. Ве́льми харо́шы ве́чар. Сѣў Музы́ка на ка́мень на крутŏм бе́разе кале́ раки́, даста́ў сваю́ скры́пачку й заґра́ў, да так ґо́жэ, што еґо́ заслу́халиса й не́бо, й земля́, й вада́ й давай усѣ́ скака́ць. Зǒрки миту́сятца, як зимо́ю снѣґ; хма́рки плыва́юць па не́бе, як ла́стаўки пе́рад дажджо́м, а ры́ба так узґуля́ласа, што рака́ кипи́ць, як вада́ ў ґаршку́. Але́ ось падня́ўса ў рацє́ вадзяны́ цар да як пача́ў скака́ць, дак вада́ так запля́скала, што залила́ бераґи́, а чэ́рци спужа́лиса й павыска́кали з вады́. Ба́чаць ены́, што им ат Музы́ки ниґдзѣ́ супако́ю нема́, от ены́ дава́й ду́маць, як бы еґо́ заґуби́ць. Ба́чыць Музы́ка, што вадзяны́ цар нараби́ў лю́дзям беды́, пераста́ў ґраць, палажы́ў скры́пачку ў мешо́к и хацѣ́ў ици́ да́лей, але́ ось падхо́дзяць два паничы́ й про́сяць пайгра́ць на йґры́щы, абеца́юць заплаци́ць, што зхо́чэ. Паду́маў Музы́ка, што ему́ нѣ́ґдзе начава́ць да й ґро́шэй нема́, паслу́хаў паничŏў и пашо́ў з и́ми йґра́ць вечары́нку. Прывели́ паничы́ Музы́ку ў пала́цы. Ба́чыць ё́н, аж там панǒў и пане́нак, хаць ґаць ґаци́. Пакуль ё́н зби́раўса йґра́ць, ба́чыць, што ґэ́то ўсѣ́ паничы́ — падбеґу́ць к сталу́, абмо́чаць па́лец у ми́су й ма́жуць сабѣ́ во́чы. Пама́заў и е́н, да як пама́заў, дак и ба́чыць, што ґэ́то не паны́, а чэ́рци й вѣ́дзьмы й што ё́н не ў пала́цах, а ў пе́кле. От и зайґра́ў ё́н да так, што ўсе пе́кло разлецѣ́ласо ў щє́пки, а чэ́рци разбѣ́глиса па ўсему́ свѣ́ту. От з таѣ́ пары́ чэ́рци й бая́тца Музы́ки й бǒльш его́ не чапа́юць.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.