Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/169

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

што тут пара́дзиць, да ничо́ґо не прыду́мае. От стаиць ё́н да ґлядзи́ць, як царэўна ўбива́етца. Тым часо́ве со́нейко ґрє́е да ґрє́е. От и пача́ў ка́мень мякча́ць, пача́ў царэвич п ўсѣ́ еґо тава́рышы зноў раби́тца людзьми́. Уба́чыў ґэ́то Кава́ль, даста́ў з кишэни пля́шачку з жыво́ю вадо́ю да як пакрапиў их, дак ены́ й ачу́халиса да й ажыли́. Мно́ґо тут было́ ра́дасци, мнǒґо слё́з. От и сабра́лиса ўсѣ ены́ ў даро́ґу. А мы́шка зноў залѣ́зла к Кавалю́ за па́зуху да й седзи́ць. Вы́бралиса ены́ з пала́цаў да й паѣ́хали лѣ́сам. От ѣ́дуць ены́ да ѣ́дуць. А лѣс вели́ки, што й канца́ ему́ нема́. Тǒльки чу́юць ены́, аж Кащє́й Безсме́ртны за и́ми ґо́нитца. Ат таґо́ и́мпату ўсхадзи́ласа бу́ра; лѣс тращы́ць, ло́митца, от так и кладзе́тца ло́скам. Вы́ступиў тут на сустрє́к Кава́ль, аж Кащє́й Безсме́ртны так и ки́нуўса на еґо́ да не ўспѣ́ў насѣ́сци, як Кава́ль спераза́ў еґо́ булаво́ю. Ат пе́ршаґо ра́зу ў Кащє́я Безсме́ртнаґо трэснула ґалава́, да й раскало́ласа на дзвѣ ча́сци. От и пачали́ Кава́ль се Кащє́ям ту́затца. До́ўґо ены́ вадзи́лиса. Гдзѣ сту́пяць, дак там зро́битца така́я вы́скаць, або во́зеро, што й да тых час ещэ мǒжна ба́чыць их у лѣ́се. Але́ ось Кава́ль папну́ўса да й падґиба́ў Кащє́я пад себе́, наступиў ему́ на ґо́рло да й падня́ў булаву́, каб расква́сиць ему́ маскаўню́. Ба́чыць Кащє́й, што прышли́ ему́ капцы́, дава́й ё́н праси́тца; абеца́е, што бǒльш нико́ли не бу́дзе чапа́тца, а пачне́ жыць тǒльки ў бало́це. Пусциў еґо Кава́ль да й паѣ́хаў скарє́й к цару́, каб абра́даваць еґо́, што нашли́са дачка́ й сын. От прыѣ́хали ены́. Цар велѣ́ў зраби́ць свя́то ва ўсё́м ца́рстве, атда́ў за Каваля́ за́муж дачку́ царэўну да й зрабиў еґо́ нача́льникам над уси́ми нача́льниками. Пача́ў Кава́ль жыць да пажыва́ць да дабра́ нажыва́ць. Тǒльки мы́шка так и астала́са у еґо́ за па́зухаю. Кали́ Кава́ль ро́биць дабро́, та ена́ ци́хенько седзи́ць, а як пачне́ раби́ць ли́хо, та мы́шка скрабе́тца за па́зухаю, аж се́рдце дра́пае во́стрыми кипдзюра́ми. До́ўґо жыў Кава́ль, мнǒґо дабра́ зрабиў ё́н у тǒм ца́рстве. Ещэ й цепе́р еґо́ лю́дзи памина́юць. Лю́дзи ка́жуць, што Кава́ль да са́маѣ сме́рци сам кава́ў и друґи́х вучы́ў кава́ць залѣ́зо.