Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/168

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ґо́лки збирай, да й паѣ́хаў да́лей. Але́ ось падъезджа́е ё́н к тым пала́цам, ґдзѣ царэ́ўна, аж усѣ́ дзве́ры зачы́нены да й зава́лены камѣ́нем. Злѣз тут Кава́ль з кабы́лки й пача́ў аткида́ць то́е камѣ́не. Атки́даў тро́хи да й ба́чыць, што дзве́ры залѣ́зныя, таўщэ́разные, а на их па семи замкǒў. Што тут раби́ць. Ду́маў ё́н, ду́маў да й пасла́ў мы́шку правѣ́даць, ґдзѣ царэ́ўна. Пабѣ́ґла мышка; вѣ́дамо, ена́ ўсю́дых зна́йдзе щы́лину да й прапли́щытца. Панема́лум ча́се верну́ласа мы́шка ве́льми сму́тная да й ка́жэ, што Ба́ба Яґа замаро́зила царэ́ўну. Пачу́ў то́е Кава́ль, абазлиўса, схапиў булаву да й дава́й пѣ́рыць у сцѣ́ну. Як рє́знуў раз-друґи́, дак сцена́ й разсы́паласа, бы по́рхаўка. Ки́нуўса Кава́ль туды́, аж ба́чыць — лежы́ць тут царэ́вич, бы пласт. Ба́ба Яґа́ абернула еґо́ ў ка́мень. Лежы́ць царэ́вич, бы жывы́, а кале́ еґо́ по́руч у рад лежа́ць адзина́нцаць еґо́ дзецюкǒў, уда́лых баґатырǒў. Усѣ́ ены́, бы зро́блены з ка́меня. Аґле́дзяў Кава́ль, пама́цаў ґэ́тых камѣ́нных людзе́й да й пашо́ў к царэ́ўне. От ухо́дзиць ё́н у ты́е ледзяны́е пала́цы, аж там усе́ з лё́ду, а мо́о ґэ́то тǒльки ўсе пераверну́ласо ў лё́д. От стая́ць ледзяны́е дзераўля́ки; ены́ аби́невели, ба́тцэ ў вели́ки марǒз. Пад ґэ́стыми дзераўля́ками стаи́ць ледзяна́я карава́ць, на ё́й по́лаґ, ба́тцэ з и́нею спле́цены. На карава́ци лежы́ць царэ́ўна, ена́ ўся й прасвѣ́чвае, вѣдамо ледзя́ная, тǒльки све́рху паў и́ней. Падышо́ў Кава́ль да як ґля́нуў на царэ́ўну, дак не мажэ́ й ачǒў атвесци́ ат еѣ́, така́я ена́ ґо́жая й так ему́ спадаба́ласа. От стаи́ць Кава́ль на аднǒм мѣ́йсцы, бы ўко́паны, а со́нейко з ею́ лба так и свѣ́циць, так и ґрє́е царэ́ўну. И пачала́ ена́ памале́ньку та́яць да та́яць, пача́ў лё́д перш белѣ́ць, а по́тым чырванѣ́ць. Па нема́лум ча́се лежы́ць царэўна, бы жыва́я, тǒльки не ды́шэ. Даста́ў тут Кава́ль з кишэни пля́шачку з живо́ю вадо́ю да й пакрапияў царэўну. Страпену́ласа ена́, откры́ла во́чы да й падняла́са. Тым ча́сам раста́ў лё́д ва ўсих пала́цах. От адзѣ́ласа царэўна, сѣ́ла на свайґо́ каня́, да й паѣ́хали ены́ туды́, ґдзѣ лежа́ў царэвич. Уба́чыла царэўна бра́та да дава́й над им пла́каць да ўбива́тца. Ду́маў, ду́маў Кава́ль,