Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/170

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ён каза́ў, што ў каваля́ па ло́каць руки ў зо́лаце. От с таѣ́ пары́ й пачали́ лю́дзи кава́ць залѣ́зо да раби́ць сабѣ́ ўсе, што трэ. Але́ як ни до́брэ было́ Кавалю́ з маладо́ю жǒнкаю ў тǒм ца́рстве, як ни паважа́ли еґо́, ё́н усе́ таки́ не забыва́ў сваю́ радзи́ну. От раз зраби́ласо ему́ так мо́ташно, што й жыць не мажэ́: хо́дзиць засмуцо́ны, бы пад землё́ю. Пыта́е еґо́ жǒнка, чаґо́ ё́н таки́ сму́тны. Маўча́ў ё́н, маўча́ў да й ка́жэ, што ему́ хо́чэтца правѣ́даць сваю́ рǒдную ма́тку, хо́чэтца хаць разо́к зирну́ць, што ро́битца ў рǒднум селѣ́. Дава́й тут жǒнка праси́ць Каваля́, каб ё́н паўё́з еѣ́ к сваё́й ма́тцы. Сабра́ўса Кава́ль у вели́кую даро́ґу, забра́ў з сабо́ю жǒнку да й паѣ́хаў. До́ўґо ены́ ѣ́хали, до́ўґо блука́ли па свѣ́це, нарэшце прыби́лиса ў то́е село́, ґдзѣ жыла́ ма́тка. Састарє́ласа ена́, зґо́рбиласа да й вы́сахла ў щє́цку, а ўсе пла́кала па сы́ну, ўсе хацѣ́ла ўба́чыць еґо́ пе́рад сме́рцю. От прыѣ́хаў Кава́ль, нашо́ў ма́тку ў старǒй ха́тцы да й ки́нуўса на шы́ю, дава́й еѣ́ абдыма́ць да цалава́ць. Узра́дуваласа ма́тка, пачала́ пла́каць, — не мажэ́ й сло́ва вы́ґаварыць ат ра́дасци. От паґасцява́ў там Кава́ль дǒўґи час, наўчы́ў сусѣ́дзей, як кава́ць залѣ́зо да раби́ць уселяќае нажэндзе, а по́тым забра́ў ма́тку да й паѣ́хаў у чужы́ край, у то́е ца́рство, ґдзѣ ўсѣ лю́дзи рǒўно працу́юць, с пра́цы жыву́ць, адзин друґо́му памаґа́юць, а заты́м и ли́ха не ма́юць. — Мо́о й пра́ўда, што е таки́ край и такие разу́мные да до́брые лю́дзи, а мо́о ены́ ґдзѣ ко́львек тǒльки ещэ бу́дуць. Паба́чымо ци бо пачу́емо, кали́ бу́дзем жы́вы.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.



73. Ганья́.

Ба́чыце, цепе́р у нас така́я павадэ́нца, што паку́ль ця́гнетца весѣ́лье, малады́ й малада́я трэ́йко кла́няютца кǒжнаму, каґо́ сустрє́нуць. Малады́ѣ пакло́нятца, а стрє́чны паблаґаслави́ць их ща́сцем да до́ляю, трэ́йко пацалу́етца з и́ми да таґды́ тǒльки йдзе.