Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/167

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

й ду́мае а прыґо́дзе. Узду́маў ё́н пра пчǒлку да й дава́й еѣ́ зваць на памо́ґу. Пачу́ла пчǒлка, прылецѣла да й панесла́ Каваля́ з мы́шкаю на то́е мѣ́йсцо, ґдзѣ лажа́ли дрэ́бы кавале́ваѣ кабы́лки. От падняла́са пчǒлка паверх лѣ́су, перанесла́ це́раз вели́кие бало́та, це́раз высо́кие ґо́ры за си́нее мо́рэ да й апусци́ласа ў лѣ́се кале́ ґары́. Уба́чыў Кава́ль дрэ́бы сваѣ́ кабы́лки да аж запла́каў ат жа́лю. Даста́ў ё́н з кишэ́ни пля́шачку з жыво́ю вадо́ю да й дава́й палива́ць ты́е ко́сци. Тǒльки пакрапиў, аж ось так и расце́ мя́со, расце́ шку́ра, вы́расла цє́лая кабы́лка, як была́. Палиў ё́н ещэ́ раз-друґи́, дак от кабы́лка пы́рхнула да й паднела́са на ноґи. Падзя́куваў тут Кава́ль пчǒлцы, сѣ́ў на кабы́лку да й паѣ́хаў, куды́ пака́звала мы́шка. От зноў падъѣ́хаў ё́н к ґары́, найшо́ў ту́ю щы́лину да й пача́ў абпратца па камѣ́ню. Спатыка́етца кабы́лка, бо Кащє́й Безсме́ртны наки́даў тут камѣ́ня да й заґарадзиў даро́ґу. Схапиў ґэ́то Кава́ль булаву́ да й пача́ў пракла́дваць даро́ґу. Як рє́зне ё́н булаво́ю, дак аж ґо́ры трасу́тца. Пачу́ў то́е Кащє́й Безсме́ртны, пачу́ў, што й на еґо́ прышло́ ли́хо да й паѣ́хаў насустрє́к. От зъѣ́халиса ены́ да й дава́й би́тца. Би́лиса, би́лиса, аж ґо́ры растрыбушы́ли, разверну́ли пала́цы, але́ нихто́ адзи́н друґо́ґо не мажэ́ аси́лиць. Ба́чыць Кащє́й Безсме́ртны, што Кава́ль разбиў сту́пу, палама́ў таўка́ч ий чуць ужэ́ не рє́знуў булаво́ю Ба́бу Яґу́, ба́чыць, што не мажэ́ адалѣ́ць, пусциўса наўцекача́, схапиўшы Ба́бу Яґу́ на берэ́ме. Зирну́ў Кава́ль, што Кащє́й Безсме́ртны пусциўса ўцека́ць, не ки́нуўса еґо́ даґаня́ць, а паѣ́хаў ў пала́цы, шука́ць царэўны. От ѣ́дзе ё́н да ѣ́дзе, а мы́шка пака́звае даро́ґу, аж ба́чыць, лежы́ць вы́пруциўшыса еґо́ кǒнь. Злѣз тут Кава́ль з кабы́лки, даста́ў з кишэ́ни пля́шачку з жыво́ю вадо́ю да дава́й палива́ць ё́ю каня́. Ажы́ў кǒнь, падня́ўса на но́ґи да й заржа́ў ат радасци. Пачу́ў то́е Кащє́й Безсме́ртны и ба́чыць, што Кава́ль ѣ́дзе про́сто туды́, ґдзѣ на семи́ замкǒх седзѣ́ла царэ́ўна, зрабиў ў пала́цах таку́ю цемна́ту, хаць ты во́ко вы́каль, ничо́ґо не бачно́. От Кава́ль развеза́ў на ґалавѣ́ хустачку, дак со́нейко й засвеци́ло, стало видно́, хаць ты