Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/166

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

аґню́, упъё́к лама́чъе да й лё́ґ спачыва́ць. Лё́ґ да й засну́ў, бы ка́мень. Спиць Кава́ль и не чу́е, што мы́шка з канё́м жу́пяць. Тым ча́сам разсказа́ла мы́шка каню́, ґдзѣ царэ́ўна да й пасыла́е еґо́, каб ен збѣ́ґаў за нǒч туды́ да прыне́с вѣ́стачку. Рад кǒнь, хо́чэтца ему́ уба́чыць царэ́ўну, але́ не мажэ́ атарва́тца, бо Кава́ль ве́льми мǒцно прывеза́ў. Тым ча́сам мы́шка ўзлѣмзла на дуб да й пераґры́зла по́вад. Пусциўса кǒнь бѣ́гци да так суну́ў, што й пту́шка не даго́ниць. Прыбѣ́ґ ё́н к тǒй ґары́, ґдзѣ́ были́ пала́цы Кащє́я Безсме́ртнаґо, да й дава́й биць капыта́ми. Мало́циць ё́н аб камѣ́нную ґо́ру, аж ена́ трасе́тца, бы еѣ́ тра́сца кало́циць, але́ стаи́ць мǒцно. Ба́чыць кǒнь, што ничо́ґо не зро́биць, не разабъе́ ґары́, от и пабѣ́ґ ё́н шука́ць, ци нема́ щы́лины. Вѣ́дамо, ва ўсё́м зна́йдзетца щы́лина, або́ яка́я ска́за, тǒльки трэ до́брэ пашука́ць. Забѣ́ґ ё́н з друґо́ґо бо́ку да й напатка́ў ту́ю щы́лину, што Кава́ль зрабиў як уды́рыў булаво́ю аб ґо́ру. Пусциўса бѣ́ґци кǒнь ў ту́ю щы́лину, ўмча́ўса ў са́мые пала́цы, ґрымаци́ць там, бы ґрǒм. Пачу́ў ґэ́то Кащє́й Безсме́ртны, сѣў з Ба́баю Яґо́ю на сту́пу да й паѣ́хаў насустрє́к. Тым ча́сам ось кǒнь и наско́чыў на их и дава́й капыта́ми малаци́ць па чǒм папа́ло. Ба́чыць Кащє́й Безсме́ртны, што тут не перэ́лиўки, схапиў таўка́ч да як уды́рыць каня́ па маскаўни́, дак з таґо́ й дух вы́перло. Павалиўса кǒнь, задры́ґаў наґа́ми да й вы́пруциўса. Вы́щарыў зу́бы Кащє́й Безсме́ртны, зараґата́ў бы жарабе́ц да й паѣ́хаў з Ба́баю Яґо́ю аґляда́ць сваѣ́ пала́цы. От ѣ́дуць ены́ да ѣ́дуць и ба́чаць, што пала́цы хто́сь разверну́ў и ў са́мǒй ґары́ зрабиў щыли́ну. Дава́й тут Кащє́й Безсме́ртны зарабля́ць ту́ю дзи́рку. От пача́ў ё́н пе́рш лама́ць да цяґа́ць туды́ камѣ́не. Ци до́ўґо ци ко́ратко ё́н то́е рабиў, тым часо́ве даў Бǒґ дзень. Прахапиўса Кава́ль да зирну́ў, аж нема́ каня́. А мы́шка маўчы́ць, зу́бы сця́ўшы, ничо́ґо не ка́жэ, — баи́тца, каб Кава́ль ат зло́сци не забиў еѣ́. Патужы́ў, патужы́ў Кава́ль, пасадзиў мы́шку за па́зуху да й пашо́ў пѣ́шки. Але́, вѣ́дамо, ў цё́мнум лѣ́се, ў не́тры, — йдзе, йдзе и ўсе на аднǒм мѣ́йсцу кру́цитца. Заблудзиўса Кава́ль, сѣў на кало́дзе да