Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/165

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

наду́маўса йци к цару́, тǒльки не вѣ́дае, што ему́ сказа́ць. Вѣ́дамо, Кава́ль: ё́н нико́ли й не ба́чыў цара́, а не то, каб што. От лежы́ць ё́н, аж падбѣ́ґла та́я мы́шка да ўсе хво́сцикам казлы́чэ еґо́ пад но́сам.

— Аткасни́са! Чаґо́ ты прычапи́ласа? — Ка́жэ Кава́ль, да й узя́ў еѣ́ ў жме́ню. Тым ча́сам мы́шка вы́сунула з жме́ни мо́рдачку да й пачала́ ґавары́ць.

— Не бǒйса цара́ — ка́жэ ена́, — ё́н таки́-ж чалавѣ́к, бы й ты. Не бǒйса, тǒльки вазьми́ мене́ з сабо́ю: я буду табѣ́ падка́зваць, бо я вѣ́даю, ґдзѣ царэ́ўна. Вѣ́дамо, мнѣ замкǒў нема́-ж — я ўсю́дых пралѣ́зу. Царэ́ўна ў тых пала́цах, ґдзѣ ты наступиў мнѣ на хвǒст. Кащє́й Безсме́ртны запъё́р и трымае еѣ́, каб нихто́ не аслабаниў.

Абра́дуваўса Кава́ль, пасадзиў мы́шку за па́зуху да й пашо́ў к цару́. Ци до́ўґо, ци ма́ло ё́н и́шоў, тǒльки ось прыво́дзяць еґо́ к цару́ ў пала́цы. Спало́хаўса Кава́ль, як уба́чыў цара́, так спало́хаўса, што не вѣ́дае, чаґо́ ё́н и прышо́ў, але́ тут мы́шка дава́й ему́ шапта́ць с-за па́зухи да скрабци́са, каб ё́н ачу́хаўса. Прыслу́хаўса Кава́ль, што ему́ падска́звае мы́шка да й дава́й каза́ць цару́ смѣ́ло, бы свайму́ бра́ту. Вы́слухаў еґо́ цар да й велѣ́ў даць ему́ навы́бар са́маґо лѣ́пшаго каня́. Падзя́куваў Кава́ль да й пашо́ў у ца́рськую ста́йню выбира́ць сабѣ́ каня́. Тǒльки не мажэ́ вы́браць, бо як пало́жыць на спи́ну ру́ку, дак кǒжын кǒнь и падзе́ на калѣ́ни. Сказа́ли аб тǒм цару́. От той велѣ́ў атда́ць Кавалю́ свайґо́ каня́, але́ мы́шка шэ́пчэ, каб Кава́ль прасиў таґо́ коня́, на като́рум ѣ́здзила царэ́ўна. От Кава́ль й дава́й праси́ць, каб ему дали́ таґо́ каня́. Пачу́ў аб тǒм цар, паду́маў тро́хи, — ба́чыце, ему́ ве́льми шко́да царэ́ўнинаго каня́, — да й велѣ́ў атда́ць Кавалю́ таґо́ са́маґо каня́, на като́рум ѣ́здзила царэ́ўна. Сѣў Кава́ль на каня́, прывезаў к седлу́ булаву́, пасадзиў за па́зуху мы́шку да й паѣ́хаў у свѣт. От ѣ́дуць ены́ да ѣ́дуць. Нахапи́ласа нǒч, а тут цё́мны лѣ́с круґо́м и канца́ ему́ нема́ш. Сцемнѣ́ло, хаць ты во́ко вы́каль. Нѣ́льга ѣ́хаць дале́й. От Кава́ль слѣз з каня́, прывеза́ў еґо́ к ду́бу, а сам вы́красаў