Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

друґие памира́юць. Бо кали́-б лю́дзи не ўмира́ли, таб их тǒльки напладзи́ласо-б, што й земля́-б не стрыма́ла. Кǒжын хо́чэ маць дзѣ́так: хо́чэ каб ены́ карми́ли на ста́расци, каб пры сме́рци закры́ли во́чы да каб мали́лиса да памина́ли. Але́ от жыў у тǒм краю́ цар. У еґо́ быў уда́лы да прыґо́жы адзи́н сын да ве́льми ґо́жая дачка́. Цар хацѣ́ў паки́нуць сы́ну свае́ ца́рство, а датцы́ выбира́ў прыґо́жаґо да ўда́лаґо жаниха́. Тǒльки не было́ ў тǒм ца́рстве тако́го малайца́, каб ё́н спадаба́ўса царэ́ўне. И пачали́ прыезджа́ць к ей жанихи́ з чужы́х ца́рстваў, пачали́ сва́татца; але́ царэ́ўна ўсе не зґаджа́ласа. Тым ча́сам пашла́ раз царэ́ўна ў сад ґуля́ць. От ґуля́е ена́, рве квѣ́тки, спева́е да плеце́ сабѣ́ вено́к. Сплела́ ена́ вено́к, надзѣ́ла, на ґо́лаў да й хацѣ́ла йци ў пала́цы; тǒльки ось атку́ль ни вазьми́са Ба́ба-Яґа́, касцяна́я наґа́ на сту́пе ѣ́дзе, таўкачо́м паґаня́е да памяло́м слѣд замета́е. Падъѣ́хала ена́ к царэ́ўне, схапи́ла еѣ́ ў сту́пу да й памча́ла невѣ́дамо куды́. Разска́зваюць ґэ́то лю́дзи Кавалю́ да й ка́жуць, што пача́ў цар сзыва́ць баґатырǒў да аси́лкаў, абеца́ў таму́, хто ве́рне царэ́ўну, атда́ць еѣ́ за́муж и зраби́ць нача́льникам над уси́м ца́рствам. Разышли́са баґатыры́ да аси́лки па ўсем свѣ́це, але́ аб их нема́ й прачу́тки. Тым ча́сам царэ́вич падабра́ў сабѣ́ двана́нцаць дзецюкǒў, двана́нцаць малайцǒў са́мых зда́тных да й пашо́ў з и́ми ў свѣт шука́ць сестры́ — пракра́снаѣ царэ́ўны. До́ўґо не было́ аб ё́н прачу́тки, але́ дсь веряўўса адзин дзецюк, верну́ўса з лихо́ю вѣ́сцью: разсказа́ў ё́н, што Ба́ба-Яґа́ завезла́ царэ́ўну к Кащє́ю Безсме́ртнаму. Той запе́р и трыма́е еѣ́ ў камѣ́нных пала́цах пад двана́нцацю замка́ми. Ки́нуўса туды́ царэ́вич з сваи́ми малайца́ми, а Кащє́й Безсме́ртны як дыхну́ў, дак ены́ ўсѣ двана́нцаць и ста́ли камѣ́нем, а што тǒльки ё́н адзи́н стая́ў за вуґло́м и спа́сса. Пачу́ў то́е цар и запла́каў з жа́лю, але́ не вѣ́дае, што пара́дзиць. Пачу́ў то́е Кава́ль и захацѣ́ласо ему́ найци́ да аслабани́ць царэ́ўну. Як заду́маў то́е, дак не мажэ́ ни пиць, ни ѣ́сци, й сон еґо́ не берэ́. От лежы́ць ё́н падлажы́ўшы пад ґо́лаў булаву́, лежы́ць да ўсе ду́мае. Ду́маў ен ду́маў да й