Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ґары́, дак аж ша́пка звали́ласа, хацѣ́ў лѣ́зци на ґо́ру, дак нема́ за што ўчапи́тца. От пчǒлка пасадзи́ла еґо́ к сабѣ́ на пле́чы да й папе́рла на ґо́ру. Учапиўса Кава́ль абѣ́ручки за пчǒлку, седзи́ць да тǒльки у́хкае ат стра́ху, — нико́ли ё́н ґэ высо́ко не быў. От узнесла́ пчǒлка Каваля́ на высачэ́нную ґо́ру, спусци́ласа на зе́млю да й пака́звае на крыни́цу. Зирне́ Кава́ль, аж з ґары́ зпад ка́меня жыва́я вада́ от так и сви́щэ ўверх, бы з ду́дки. Набра́ў Кава́ль у пля́шачку таѣ́ вады́, напиўса сам и мы́шку напаиў. Пасадзи́ла их пчǒлка зно́ў на пле́чы да й папе́рла назад. Тǒльки ены́ ўзнели́са, аж и ўсхадзи́ласа така́я бу́ра, што дубы́ вырыва́е з карє́нем, варо́чае камѣ́не й аж ґо́ры хиста́е. Ухваци́ла та́я бу́ра пчǒлку ра́зам з Кавале́м и з мы́шкаю, ухваци́ла, закруци́ла, заверцѣ́ла да й памча́ла чорт вѣ́дае куды́. Прэ, аж табѣ́ ў вачу́ раби́ць. Несе их бу́ра бы перцэ́, а Кавалю́ здае́тца, што ё́н на мѣ́йсцу, а ґэ́то друґое ўсе бежы́ць, леци́ць, як го́лаў не скру́циць. Беґу́ць ґо́ры высо́кие, беґу́ць мо́ры ґлыбо́кие, беґу́ць лесы́ цё́мные, сенажа́ци вя́зкие, бало́та ґра́зкие, беґу́ць палѣ́тки перє́стые да хаты ку́рные. Тǒльки со́нейко я́снае стаи́ць, бы ўко́пано. И ста́ло ено́ сму́тнае, крыва́вае, запла́кало вǒчки я́сные да й ли́нуло слезки ґара́чые. Лью́тца ены́, бы з ведра́. Свѣ́ту Бо́жаґо не бачно́. Дава́й дож прыбива́ць их уни́з к земли́. От леця́ць ены́ ўниз, бы камень. Падлецѣли ўжэ саўси́м ни́зко. Кава́ль ду́маў, што як ґры́мнутца ены́ аб зе́млю, та й з кǒстачак тǒльки клё́к пацечэ́. Тым ча́сам пчǒлка растапы́рыла кры́лца да як заґудзе́, дак и супыни́ласа да й памча́ла Каваля́ з мы́шкаю праци вѣ́тру. От спусци́ласа ена́ ў чужǒм кра́и, ў далё́кум ца́рстве, ссадзи́ла Каваля́ й мы́шку з плѣч да й ка́жэ, — як бу́дзе патрэ́ба, та пазавѣ́це мене́, а цепе́р палечу́ я медо́к збира́ць да ў пля́стры налива́ць. — Пры ґэ́стыхъ сло́вах ввум да й палецѣ́ла. Пашо́ў Кава́ль з мы́шкаю, куды́ во́чы ґледзя́ць. Идзе ё́н, разґля́дае незнае́мы край, аж и сустрака́юць еґо́ та́машные лю́дзи. Вѣ́дамо, людзи — па ўсему́ свѣ́ту еднако́вые лю́дзи: ўсю́дыхъ жыву́ць, ґару́юць, працу́юць, ма́юць свǒй кло́пат, сваю́ пля́ґу. Адны́ ро́дзятца,