Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/162

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

заплу́таўса да й кру́цитца на аднǒм мѣ́йсцы. А кабы́лка йржа́ла, йржа́ла да й заци́хла. Ма́быць еѣ́ ваўки́ зарє́зали. Што тут раби́ць? Шко́да кабы́лки, а тут з пала́цаў нѣ́льза вы́братца. Схапиў ґэ́то Кава́ль булаву́ да дава́й малаци́ць у сцѣ́ны. Як замахне́тца да рє́зне, дак камѣ́нные слупы́ да сцѣ́ны сы́плютца, бы пад це́рницаю кастры́ца. От праклада́ў ё́н, праклада́ў сабѣ́ даро́ґу, паку́ль аж вы́биўса з пала́цаў. Дава́й тут Кава́ль шука́ць сваѣ кабы́лки, але́ ния́к немажэ́ знайци́. Стаи́ць да чэ́шэ чупры́ну. Але́ ось и бежы́ць мы́шка. Вильну́ла ена́ хвасто́м да й ка́жэ — хадзи́ за мно́ю; я пакажу́ тваю́ кабы́лку. Але́ еѣ́ ваўки́ зарє́зали да й бе́бахи вы́пусцили. — Пашо́ў Кава́ль за мы́шкаю; прайшли́ ены́ ганǒў дво́и, аж ат кавалё́ваѣ кабы́лки тǒльки дрэ́бы лежа́ць, а за́мяст трыбухǒў паву́к аснава́ў павуцѣ́не да й чака́е, по́куль прылеци́ць пчала́, або му́ха. Шко́да Кавалю́ кабы́лки, такая шко́да, што чуць ё́н не запла́каў. От седзи́ць Кава́ль кале́ сваѣ́ кабы́лки да пазира́е, што ё́й ужэ́ мура́шки во́чы вы́ели. Тым ча́сам лецѣ́ла бо́жая пчǒлка, шука́ла ў квѣ́тках медку́ да й заплуталаса ў павуцѣ́ни. Бъе́тца, ґудзе́ пчǒлка, трапе́чэ нǒжками да маха́е кры́лцами й усе бǒльш заплу́тваетца ў павуцѣ́не. А тут уба́чыў то́е паву́к, ки́нуўса на пчǒлку й дава́й еѣ́ ґры́зци. Раве́ пчǒлка, аж лѣс дрыжы́ць. Пачу́ў то́е Кава́ль, забы́ў и свае́ ли́хо да й ки́нуўса ратава́ць бо́жую пчǒлку. Ухапиў ґэ́то ё́н абѣ́ручки павука́ за хвǒст да дава́й еґо́ вадзи́ць круґо́м себе́; вадзиў, вадзиў да як рє́зне ґалаво́ю аб ду́ба, дак у павука́ й маски́ вы́скачыли. Вы́пруциўса паву́к, тǒльки наґа́ми дры́ґае. Дры́ґаў ё́н, дры́ґаў, аж у по́яс вы́ґраб я́му да й сакалѣ́ў. А Кава́ль тым часо́ве пача́ў разрыва́ць на пчǒлцы павуцѣ́не й аслабаниў еѣ́. Дзя́куе пчала́ да й ка́жэ — за то́е, што ты мене́ вы́ратаваў з беды́, хадзѣ́м, я пакажу́ табѣ́ крыни́цу з жыво́ю вадо́ю. — Падня́ўса Кава́ль да й пашоў за пчǒлкаю, а ена́ леци́ць уперǒд да тǒльки ґудзе́. Тым часо́ве мы́шка залѣ́зла сабѣ́ к Кавалю́ ў кишэ́ню да й седзи́ць там, бы ў нǒрцы. От и прыво́дзиць пчǒлка Каваля́ пад высо́кую ґо́ру. Зирну́ў ё́н на верх