Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пашо́ў аґляда́ць ты́ѣ пала́цы. Идзе́ ё́н да йдзе́ съ аднаѣ́ ста́нцаи да друґо́ѣ, аж им и ли́чбы й канца́ нема́. У яки бǒк ни зирне́, ўсю́ды пала́цы, ўсю́ды ста́нцаи адна́ за друґо́ю ўрад, бы ключ ґусе́й. Дзьве́ри атчы́няны й адна́ про́ци друґо́ѣ; дак як зирне́ш у дзьве́ры, а там усе́ дзьве́ры, дзьве́ры, дзьве́ры: ўсе ме́ньшые, ме́ньшые, паку́ль сдаю́тца ў кула́к и драбнѣ́й. Але́ да́лей во́ко не схва́циць. Тут адны́ станцаи канто́выя, друґие до́ўґие да ўзкие; е кру́глые да такие вели́зазные, што й сцѣн не бачно́. У адны́х сцѣ́ны ґла́дкие, крамѣ́нные, а ў друґи́х — ба́тцэ тума́н, ба́тцэ весно́вые хма́рки, як праз их прасвѣ́чвае мѣ́сяц. Е й такие ста́нцаи, што й саўси́м сцѣн нема́, тǒльки стая́ць то́ўстые стаўпы́, ба́тцэ то на парасли́ хво́и, што ґалава́ми ў са́мае не́бо упира́ютца да з Боґа́м жу́пяць. Дзи́во: вǒкан нема, со́нейка не бачно́, а видно́, хаць ты ґо́лки збира́й. От идзе Кава́ль, пасту́квае сабѣ́ булаво́ю да туды́-сюды́ пазира́е. Прайшо́ў ё́н тро́хи да й заплу́таўса, — стаи́ць, не вѣ́дае, атку́ль прышо́ў и куды́ трэ йци ўперǒд. Су́мно ему́ ста́ло ў пусты́х пала́цах. От стаў Каваль кале́ слу́па да й ду́мае. Але, вѣ́дамо, чым бǒльш чалавѣ́к ду́мае, тым ґарє́й ё́н заду́рваетца й заплу́тваетца, бы му́ха ў павуцѣ́не. Стаи́ць Кава́ль и не вѣ́дае, што ему́ раби́ць. Аж тым ча́сам бежы́ць мы́шка. Вы́скачыла ена́ з нǒрки, паню́хала павѣ́трае, палу́пала ґо́йстрыми вǒчками, бы ґо́лками, хацѣ́ла шука́ць жы́ўнасци для дзѣ́так, але́ ўба́чыла Каваля́, задзиви́ласа, прысѣ́ла на за́дние ла́пки да й седзи́ць, ву́шки развѣ́сиўшы. Зирну́ў Кава́ль, усмихну́ўса з дурно́ѣ мы́шки да й наступиў ё́й на хвǒст. Уско́чыла мы́шка, рвану́ласа туды́-сюды́, — хвǒст непуска́е. От и дава́й ена́ праси́ць Каваля́, каб ё́н пусциў еѣ́, абеца́е памагчы́ ему́ ў прыґо́дзе. Усмихну́ўса Кава́ль, што мы́шка ду́мае ему́, аси́лку, памаґчы́ ў прыґо́дзе; але́ ўсе-ж падня́ў но́ґу да й пусциў мы́шку. Пабѣ́ґла ена́ ў сваю́ нǒрку, а Кава́ль пашо́ў да́лей. Тǒльки ё́н вы́сунуўса ў друґу́ю ста́нцаю, аж чу́е: йржэ́ еґо́ кабы́лка, заве́ на по́мач. Пусциўса ё́н бѣ́ґци па ґо́ласу. Бѣґ, бѣґ, а з пала́цаў вы́братца не мажэ́, бо, вѣ́дамо, ў харо́мах не разберэ́, атку́ль идзе́ ґо́лас. Ёщэ́ ґарє́й