Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рухне́тца. Таґды́ Кава́ль палажы́ў ё́й на спи́ну сваю́ булаву́. Стаи́ць каро́сливая кабы́лка, тǒльки тро́хи вуша́ми пакива́ла. И прыста́ў Кава́ль к ану́чнику, каб ё́н прада́ў кабы́лку. От ўзяў ану́чник за ту́ю кабы́лку сто рублё́ў. Ён и зро́ду не мѣ́ў тǒльки ґро́шэй. Пашо́ў ану́чник падска́кваючы. Тым ча́сам Кава́ль сѣў на каро́сливую кабы́лку, прывеза́ў к седлу́ сваю́ булаву́, папраща́ўса з ма́ткаю да й паѣ́хаў сустрака́ць ца́рських слуґ и вǒйсько. От ѣ́дзе ё́н шля́хам, а на сусрэ́к уве́сь шлях заняло́ вǒйсько. — На бǒк, на бǒк! — крыча́ць ему́. А ё́н ка́жэ — не вели́кие паны́, й са́ми зве́рнеце. — Тут наки́нулиса на Каваля́ маскалѣ́, а ё́н ухапиў аднаґо́ за чуб да як замахне́тца круго́м себе́, дак вǒйсько пла́стам лажы́тца. Уба́чыли друґие, што беда́ да наўцекача́. Тым ча́сам Кава́ль, як ѣ́хаў памале́ньку, дак так и паѣ́хаў да́лей. От ѣ́дзе ё́н да ѣ́дзе й падъезджа́е к высо́куй ґары́: нема́ як ѣ́хаць да́лей. Злѣз ё́н з кабы́лки, пусциў еѣ́ пасци́са, а самъ лёґ супачы́ць, падлажы́ўшы булаву́ пад ґо́лаў. Спиць сабѣ́ кава́ль и не чу́е, што на кабы́лку напа́ло двананцаць ваўкǒў. Апанава́ли ены́ кабы́лку атусю́ль и дава́й на еѣ́ ки́датца. Заржа́ла кабы́лка, заве́ Каваля́ на по́мач. Прахапи́ўса той, ухапиў булаву́ да як пу́сциць у ваўкǒў дак уси́х ра́зам и пакла́ў, а булава́ з разґо́ну як урє́заласа аб камѣ́нную ґо́ру, дак ґара́ затрасла́са да й разсѣ́ласа на двое. От Кава́ль сѣў на кабы́лку да Й паѣ́хаў у ту́ю щы́лину ўсерэдзину ґары́. Уѣхаў ё́н туды́, аж там цё́мно, хаць ты во́ко вы́каль от ещэ ўзсу́нешса на яко́е па́дло. Развеза́ў тут Кава́ль спе́раду ґо́лаў, и заблисцѣ́ло со́нейко, ста́ло видно́, хаць ты ґо́лки збира́й. От ѣ́дзе ён да ѣдзе; зирне́ ў пе́рад, аж ба́чыць, — там ґары́ць аґо́нь. Паѣ́хаў ё́н туды́, подъезджа́е ближє́й, аж ґэ́то зьяе дъя́мант. Лежы́ць еґо́ кусо́к, бы ґарбу́з, да так зья́е, ба́тцэ аґо́нь ґары́ць. Забраў Кава́ль той дъя́мант ца й паѣ́хаў да́лей. Але́ ось ско́ро падъѣ́хаў ё́н к камбѣ́ннуй сценѣ́, — нѣ́льґа ѣ́хаць да́лей. От узя́ў ё́н булаву́, размахну́ўса да як уды́рыць, дак сцена́ ў дрэ́безґи й разсы́паласа. Зирне́ ё́н, аж там пала́цы, да такие пала́цы, што паґлядзи́, дак аж ґалава́, кру́жытца. Злѣз Кава́ль з кабы́лки, пусциў еѣ́ на па́шу, а сам