Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/159

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Падъѣ́хала маладзи́ца к свае́й ха́тцэ, ажно́ ена́ пуста́я. От злѣ́зли ены́ з медзьве́дзей, зняли́ сваѣ́ клунки́ да й пачали́ аґля́даць ха́ту. Тым ча́сам медзьве́дзи паню́хали сѣ́льськае павѣ́трае да й патру́хали ў лѣс. Пачали́ збира́тца лю́дзи да й не надзи́вятца, што верну́ласа маладзи́ца й прывела́ тако́ґо ґо́жаґо хло́пца. Отъ жыве́ маладзи́ца з сы́нам у сваё́й ха́тцэ да дагляда́е хаджа́йства. Тым ча́сам еѣ́ хлапчу́к пача́ў плеска́ць у ку́зни да й зрабиўса до́брым кавалё́м. Пашла́ аб тǒм прачу́тка й дайшла́ да ца́рских слуґ. Ужэ́ даў Бǒґ зраджа́й, пераста́ли забиваць дзеце́й, але́ ца́рськие слу́ги ка́жуць, што Каваля́ трэ заби́ць, бо ё́н таґды́ радзиўса, як ве́лено было́ нищыць дзеце́й и што винава́та ма́тка, нашто ена́ хава́ла й ґадава́ла свайґо сы́на. От судзи́ли, судзи́ли ца́рськие слу́ґи да й прысудзи́ли заби́ць таґо́ Каваля́. Пачу́ла то́е ма́тка, — пла́чэ, ру́ки ло́миць, рве на сабѣ́ ко́сы да ўбива́етца, да ґало́сиць на ўсе село́. А Кава́ль ани́ ґа́тки: пае́ пѣ́сни, смее́тца. да разважа́е сваю́ ма́тку. Тǒльки ось чу́е ё́н, што ўжэ́ йдуць ца́рськие слу́ґи с вǒйськам, каб еґо́ зни́щыць. От вы́каваў ё́н сабѣ́ булаву́ ў дзе́сяць пудǒў, падки́нуў еѣ́ ўверх да й падста́виў калѣ́но. Уды́рыласа булава́ аб калѣ́но да й саґнуласа ў дўґу́. Узя́ў ё́н бǒльш залѣ́за, вы́каваў булаву́ ў со́рак пудǒў, падки́нуў еѣ́ ўверх, наста́виў калѣ́но да й чака́е, што бу́дзе. Чака́ў, чака́ў, аж нема́ булавы́, — ена́ ўсе леци́ць уве́рх. Чака́ў ё́н з ра́на аж да паўдня́; тǒльки чу́е — ґудзѣ́ ў не́бе, бы ґрǒм ґрымиць, ґудзе́, леци́ць та́я булава́ ўниз. От ужэ́ со́нейко захо́дзиць за лѣс, як та́я булава́, падлецѣ́ла да й уды́рыласа аб калѣ́но. Ба́чыць Кава́ль, што ў ё́й тǒльки ру́чка тро́хи пагну́ласа. От узяў ё́н ту́ю булаву́, заткну́ў еѣ́ сабѣ́ за по́яс да й пашо́ў шука́ць до́браґо каня́, каб на ё́м ѣ́хаць у свѣт. Шука́ў ё́н, шука́ў, але яко́ґо каня́ не зна́йдзе, як пало́жыць ему на спи́ну сваю́ дало́ню, дак кǒнь и падзе на калѣ́ни, — немажэ́ вы́дзержаць. Што тут раби́ць? Не хо́чэ Кава́ль пѣ́шки йци ў свѣт, а немажэ́ падабра́ць сабѣ́ каня́ку. Тǒльки ось ѣ́дзе ану́чник: а ў еґо каро́сливая кабы́лка. Падышо́ў Кава́ль да й палажы́ў ё́й на спи́ну сваю́ ру́ку. — Стаи́ць кабы́лка й не ва-