Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хто́ не смѣ́е паварухну́тца, каб не спужа́ць таґо́ го́ласу, што по́е щакам разсы́паўса па дубро́ве, па лѣ́се й паднима́етца ў са́ма не́бо. Але́ ось заґра́е Музы́ка жа́ласливо, й запла́чуць и лѣс й дубро́ва, набежы́ць хму́рка, й з не́ба сле́зки такъ и палью́тца. Иду́ць пǒзно да ґаспо́ды мужыки́ й ба́бы, ўчу́юць ту́ю му́зыку, ста́нуць, слу́хаюць, пла́чуць. От так уся́ их гǒркая жы́дка пе́рад ачу́ й стаи́ць, и таки́ их апану́е жаль, што й мужыки́, стары́е, барада́тые мужыки́ пла́чуць, як ба́бы надъ пакǒйникам, альбо́ як право́дзяць сынкŏў у салда́ты. Але́ ось па не ма́лым ча́се Музы́ка ат жа́ласливаго да на весе́лае зве́рне. Паки́даюць мужыки́ й ба́бы ко́сы, гра́бли, ви́лы, ґаршки́ й бикла́ґи, во́зьмутца ў бо́ки й дава́й скака́ць. Ска́чуць малы́е дзѣ́ци, ска́чуць ко́ни, ска́чуць кусты́ й лѣс, ска́чуць зǒрки, ска́чуць хма́рки — ўсе́ ска́чэ й смеѣ́тца.

От таки́ то быў Музы́ка-чарадзѣ́йник: што захо́чэ, то е́н з се́рцамъ зро́биць.

Падрǒс Музы́ка, зраби́ў сабѣ́ скры́пачку й пашо́ў у свѣ́т; куды́ пры́дзе — паґра́е, а за то́е еґо́ нако́рмяць, напо́яць, як са́маґо лѣ́пшаґо ґо́сця й ещэ́ даду́ць на даро́ґу. До́ўґо хадзи́ў так па свѣ́ту Музы́ка, весели́ў до́брых людзе́й, а лихи́м без нажа́ рє́заў па се́рдцу. Ба́чаць чэ́рци, што куды́ Музы́ка пры́дзе, там ме́ньш лю́дзи ґрє́шаць, и дава́й ґастры́ць на еґо́ зу́бы. Идзе́ раз Музы́ка це́рас лѣс, а чэ́рци й нашли́ на еґо́ двана́нцаць ґало́дных ваўкǒў. Заступи́ли ены́ Музы́цэ ў лѣ́се даро́гу, стаяць да зуба́ми ляскаюць, а во́чы ґара́ць як ґара́чае уґо́ле. Нема́ у Музы́ки ничо́ґо ў рука́х, тǒлько пад па́хаю ў мешэ́чку скры́пка. Што тут раби́ць! Ду́мае Музы́ка, што тут пачаць! Прышо́ў ему́ капе́ц. Даста́ў ё́н з мешэ́чка скры́пку й смы́к, каб хаця́ ещэ́ раз напаслѣ́дак пайґра́ць, прыслани́ўса к дзе́раву да й паце́ґ смы́кам па стру́нах. Як жыва́я заґавары́ла скры́пка, разда́ўса по́щак па лѣ́се. Прытаи́ўса лѣс — и листко́м не варухне́, а ваўки́ як стаяли разя́виўшы ґо́рла, так и акаменѣ́ли: стая́ць да слу́хаюць, а сле́зы так и цеку́ць з вǒўчых ачǒў. Переста́ў Музы́ка ґраць, а ваўки́, бы со́нные пасу́нули ў лѣс. Пашо́ў