Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/158

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

маладзи́ца, да й пашла́ к сваи́м дзѣ́ткам. Седзи́ць сабѣ́ маладзи́ца, перабира́е ґрыбы́ да пае́ пѣ́сни. Тǒльки ось зирне́ ена́, аж медзьве́дзица, су́нетца з кустǒў про́сто к дуплена́таму дзе́раву. Спужа́ласа маладзи́ца, аж у жывату́ забурча́ло. — не вѣ́дае, што раби́ць. Тым ча́сам медзьве́дзица падышла́ к са́маму дуплю́, прыцяґла́ маладзи́цы на лубку́ свѣ́жых пля́страў мё́ду, палажы́ла тут, а сама́ паўзко́м папаўзла́ назад. Уба́чыла то́е маладзи́ца да й даґада́ласа, што ґэ́то медзьве́дзица ў падзя́ку дала́ ґасци́нца. От жыве́ сабѣ́ маладзи́ца ў дуплена́тум дзе́раве й не ґа́дки: медзьве́дзица кǒжын дзень прыця́ґне мё́ду. По́тымъ ена́ пачала́ наси́ц пташэ́чые я́йца й друґу́ю жы́ўнась. Але́ ось прышла́ пара́ й парадзи́ла та́я маладзи́ца ґо́жаґо хло́пца. Зирне́ ена́, аж у еґо́ спе́раду на ґалавѣ́ со́нейко, а з за́ду мѣ́сячык. Зья́е со́нейко, аж во́чы слѣ́пиць, нѣ́льґа ґлядзѣ́ць. От абвеза́ла, мададзи́ца ґалǒўку свайму́ сынку́ ху́стачкаю да так ий не здыма́е еѣ́ ни ў дзень, ни ў нǒчы. Расце хлапчу́к бы на дро́жджах: што дзень, та на пу́шку вы́расце; ў адно́ лѣ́цячко зраўня́ўса з ма́ткаю. Тым ча́сам наси́ла, наси́ла медзьве́дзица им жы́ўнась, а на рэ́шце й сама́ съ медзьведзеня́тами перабра́ласа к таму́ дуплена́таму дзе́раву да й зраби́ла кале́ еґо́ сабѣ́ лаґво́. Гра́е сабѣ́ хлапчу́к съ медзьведзеня́тами, ся́дзе на их верхо́м да й ѣ́здзиць, бы на каня́цэ. К во́сени медзьведзеня́та зраўнялиса з ма́ткаю й пашли́ са́ми шукаць жы́ўнасци. Таґды́ хлапчу́к дава́й ѣ́здзиць на медзьве́дзицы. Спадаба́ласо ему ґэ́то. От паса́дзиць ё́н на медзьве́дзицу сваю́ ма́тку, ўско́чыць сам и дава́й ґаса́ць па лѣ́се. Гэ пражыли́ ены́ лѣ́то. Падхо́дзиць во́сень. Начына́ютца халады́. От и ўзду́мала маладзи́ца йци ў свае́ село́. Сабралиса ены́, злажы́ли свае́ дабро́ ў лубяны́е каро́бки да й пашли́ да ґаспо́ды; а тут медзьве́дзи ўвеза́лиса й не пакида́юць ни на крок. Отъ ены павѣ́сили сваѣ клу́нки на аднаґо́ маладо́ґо медзьве́дзя, маладзи́ца, сѣ́ла на медзьве́дзицу, а хло́пец на друґо́ґо медзьведзюка да й паѣ́хали. Вы́бралиса ены́ з лѣ́су на по́ле да й падъезджа́юць к селу́. Уба́чыли лю́дзи медзьве́дзей, спало́халиса да на ўцекача. Побѣ́ґли ўсѣ з села́, куды́ во́чы ґлядзя́ць.