Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/157

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хо́дзяць ца́рские слу́ги да й забива́юць дзеце́й, або́ то́пяць их у рацє́, бы щаня́т. Пла́чуць, убива́ютца ма́тки, ло́мяць ру́ки да рвуць на сабѣ́ ко́сы. Вѣ́дамо, ма́ткам за́ўжды дзеце́й шко́да. Але́ ца́рские слу́ґи не ма́юць ли́тасци, — забива́юць дзеце́й, льюць ане́льскую кроў.

Отъ у тǒмъ ца́рстве таґды́ жыла́ сабѣ́ адна́ жанчы́на. Ена́ ўжэ была́ то́ўста, як еѣ́ ґаспадара́ забра́ли ў маскалѣ́. Ба́чыць ена́, што ўжэ хо́дзиць на часǒх да й баи́тца, каб ца́рские слу́ґи не заби́ли еѣ́ дзиця́ци. Што тут раби́ць. Куды́ тут схава́ць дзиця, як ено́ ро́дзитца? Ду́мала ена́, ду́мала да й наду́маласа. Надра́ла ґэ́то ена́ пеле́нак, накла́ла ў лубя́нку, заки́нула еѣ́ за пле́чы да й пашла́ ў лѣс.

Вѣ́дамо, лѣс вели́к — нема́ ему́ ни канца́, ни кра́ю. Жыви ў ё́м хаць вѣк, — нихто́ не тра́пиць. От идзе́ тая маладзи́ца да йдзе́, назбира́е яґад, праґо́ниць сма́ґу да й да́лей. И забра́ласа ена́ ў таку́ю ґущарню, што мо́о там нихто́ й зро́ду не быў. Наґледзѣ́ла ена́ сабѣ́ дуплена́тае дзе́раво, вы́калупала ў ё́м парахню да й зраби́ла там сабѣ́ ха́тку. Тут непадале́чку была́ крыни́ца, а ў ё́й така́я чы́стая вада́, бы слеза́. Жыве́ сабѣ́ ў тǒм дупли́ маладзи́ца. З крыни́цы пъе во́ду,а ѣсь я́ґады да ґрыбы́. Назапа́сила ена́ тро́хи сабѣ́ ґрыбǒў да я́ґад, назбира́ла арє́хаў да ўселя́каґо карє́ня й чака́е, по́ки пры́дзе пара́. От седзи́ць ена́ ў дупли́ да шы́е сабѣ́ саро́чку. Тым ча́сам вы́шаў уве́сь запа́с ґрыбǒў да я́ґад и нема́ чым пасилкава́тца. Вы́сунуласа ена́ з дзе́рава, узела́ на пле́чы лубя́нку да й пашла́ шука́ць ґрыбǒў. Идзе́ ена́ да йдзе, да й узби́ласа на медзьве́джае лǒґво. Медзьве́дзица пашла́ шука́ць жы́ўнасци, а тым ча́сам на медзьведзеня́т напа́ў шуля́к и дава́й ихъ дзеўба́ць. Уба́чыла то́е мададзи́ца, — шко́да ё́й малы́х дзѣ́так, — ухапи́ла ена лама́чыну да як спераза́ла таґо́ шуляка́, дак ё́н и но́ґи вы́пруциў. Тым ча́сам падбеґа́е медзьве́дзица. Уба́чыла ена́, што жанчы́на абратава́ла медзьведзеня́т и дзя́куе ё́й: прыпада́е к наґа́м да ли́жэ их, раве́, а слё́зы з ачǒў так и цеку́ць. Отъ пашла́ маладзи́ца ў сваю́ ха́тку, а медзьве́дзица тымъ ча́сам на́зиркам за ё́ю. Уба́чыла, куды́ ўлѣ́зла