Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/156

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

па ўсему́ свѣ́ту. Пачали́ лю́дзи к таму́ ґоласу прыслуха́тца да ро́зуму набира́тца: пачали́ ду́маць да ґада́ць, як за пра́ўду пастая́ць. От учу́ли па пала́цах той вели́ки ґо́лас да и спало́халиса слу́ґи Змѣ́я, пачали́ ены́ вǒйсько збира́ць да Ива́нка Прастачка́ шука́ць. Чу́юць ґо́лас на ўсхо́дзе — шамеля́х ены́ туды́. Палашы́ блища́ць, пи́ки бы лѣс тырча́ць, ґарма́ты ґрымаця́ць, а Ива́нка не вида́ць. Ста́нуць ци́хо, бы на палева́ни, слу́хаюць, стая́ць. Аж тым ча́сам чу́юць ґо́лас на захо́дзе — ґра́е ду́дка-веселу́шка, ґра́е, людзе́й навуча́е. Идзе́ по́щак ат села́ да села́, па по́лю, па лѣ́се ат кра́ю да кра́ю. Ки́нутца ены́ на за́хад; ґо́няць ко́ней, беґу́ць са́ми, ша́блями звиня́ць, на зви вѣ́цер з ґарма́т страля́юць, дак Ива́нка не спайма́юць. Гудзе́ ду́дка, ґра́е: та засви́щэ, та бы бу́сел заляско́чэ, та заця́ґне то́нко, от бы павуци́на, та так дрǒбненько щабе́чэ, што ў панǒў аж лы́тки затрасу́тца, а марǒз бежы́ць па спи́не, ба́тцэ мыш туды́ залѣ́зла да й скрабе́тца пазура́ми. От с тых ча́саў слу́гам Змѣ́я ни ўдзень, ни ў нǒчы ани збла спако́ю, бо беды́ ены́ сабѣ́ чака́юць, бы вǒл до́ўбни. Ду́дка сви́щэ, ду́дка ґра́е; по́щак па свѣ́ту ґуля́е, людзе́й навуча́е. Еґо́ ни злави́ць, ни з ґарма́т не заби́ць. Ён вǒлно па свѣ́ту ґуля́е, ния́ких заґарǒдак не зна́е; хаць сам без цѣ́ла, да вели́кую си́лу ма́е. Гра́е, ґрае, а як пры́дзе час, дак уси́х ё́н параўня́е. Ой ты ду́дка мая́, веселу́шка мая́!

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.



72. Кава̀ль.

У якǒмъ тось ца́рстве быў ко́лись вели́ки го́лад, и не было́ чым жыви́тца не тǒльки ґаўя́ду, але й людзям. Паѣ́ли ены́ й той корм, што жыви́ласо жыўе́ло. От пами́раюць людзи з ґо́ладу, бы аб о́сень му́хи. Але́ адны́ памира́юць, а друґие раджа́ютца. И чым ґарє́йшы го́лад, тым бǒльш раджа́етца дзеце́й. И велѣ́ў цар забива́ць малы́х дзеце́й, каб не мнǒжылиса людзи, бо й ґэ́стым нема́ чаґо́ ѣ́сци. От