Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ни паны́, нихто́ еґо́ нечапа́е, бо ё́н таки́ нехлемя́жы, што нико́му непатрэ́бен. От ё́н и вы́рас ужэ́, але́ ўсе ґра́е з дзецьми́ бы малẻньки. И празва́ли еґо́ лю́дзи Ива́нкам Прастачко́м. От у зи́мку седзи́ць сабѣ́ Ива́нко Прастачо́к на пе́чы да з лучы́начак ца́цки скла́двае, а па лѣ́тку песо́чак перасыпа́е з дзецьми́. Такъ пражы́ў ё́н ґадо́ў тры́дцаць. От раз седзи́ць Ива́нко Прастачо́к на земли́ кале́ пры́збы да перасыпа́е песо́чак, аж иду́ць тры старцы́. Прышли́ ены́ к ха́це да й сѣ́ли на пры́збе атдыха́ць. У селѣ́ ний жыво́ѣ душы́ — пан уси́х вы́ґнаў на рабо́ту. Пу́сто, хаць падпали́. Седзя́ць старцы́ на пры́збе, атдыха́юць да насыпа́юць у люльки́ цюцюну́. Хапи́лиса ены́, аж нема́ аґню́ да й про́сяць Ива́нка, каб ё́н даста́ў аґню́ люльки́ закуры́ць. Пабѣ́ґ Ива́нко ў ха́ту, набра́ў у пры́ґарщы жа́ру да й прыно́сиць старцǒм. Закуры́ли ты́е люльки́, падзя́кували Ива́нку да й пыта́юць еґо́, што ё́н ро́биць. — Песо́чак перасыпа́ю — ка́жэ Ива́нко, — бо што ни раби́ць, та ўсе на пано́ў тахци́ць. А на́шы лю́дзи дурны́е, ця́ґнуць жы́лы да са ўсеѣ́ си́лы пну́тца, дзѣ́ло спраўля́юць, а ли́хо ма́юць, бо паны́ ўсе́ к сабѣ́ ґрабу́ць, з мужыкǒў шкуры дзеруць, а то й саўси́м их к сабѣ́ беру́ць, за свѣт заґаня́юць, бъюць, калѣ́чаць, му́чаць, забива́юць и ли́тасци не ма́юць.

Паслу́хали то́е старцы́, ґалава́ми пакива́ли, ўзели́са за штруме́нты да й заґра́ли. Пе́ршы раз загра́ли — Иванку ро́зум да́ли; друґи́ раз заґра́ли — ў се́рцэ жа́ласци наґна́ли; трэ́ци раз ены́ заґра́ли — язы́к Ива́нку развяза́ли. Зни́кли старцы́, а Ива́нко Прастачо́к стаў ужэ́ не дурачо́к, стаў за дзѣ́ло бра́тца да й у свѣт збира́тца. Зрабиў ду́дку-веселу́шку да заґра́ў сабѣ́ так жа́ласливо да так ґо́жэ, што не тǒльки лю́дзи, а зверы́ й пту́шки ста́ли еґо́ слу́хаць, ста́ли ўкру́ґ збира́тца. И пача́ў Ива́нко Прастачо́к па свѣ́це хадзи́ць, у ду́дачку ґраць, людзе́й збира́ць да им пра́ўду каза́ць. Як загра́е, дак и ўба́чаць лю́дзи, што вели́кая кры́ўда на свѣ́це, што адны́ пану́юць, друґие ґару́юць; адны баґа́тству ли́чбы яе ма́юць, друґи́е з го́ладу падыха́юць. И разне́сса ат Ива́нкаваѣ ду́дки ґолас