Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/154

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўселя́кия назви́ска. Хто назва́ў себе́ змѣ́ям, хто во́ўкам або́ медзьве́дзям ци друґи́м звѣ́рам, хто арло́м, ко́ршакам ци друґо́ю пту́шкаю, хто яки́м ко́львек дзе́равам, и ґэ ены́ ўсѣ дали́ сабѣ́ назви́ска. Тǒльки людзе́й называ́юць ены́ про́сто людзьми́, ба́тцэ ґэ́то са́мае ґарє́йшае имя́. Дак от скуль узели́са паны́ Сви́ньские, Ваўки́ й друґие. Тым ча́сам пастарє́ў Змѣй, абезси́леў и лежы́ць бы па́дло. Лежы́ць ё́н на аднǒм баку́ ци́сячу гадǒў; и пача́ў ё́н ґни́сци, пача́ў так смердзѣ́ць, што аж нǒс ве́рне. Разышо́ўса той смурǒд па ўсих харо́мах, запаґа́ниў уве́сь аґаро́д. Свѣ́жаму чалавѣ́ку нѣльґа падыци́ бли́зко к аґароду, таки́ атту́ль ве́рне смурǒд, таки́ лихи́ и́мпат идзе́ ат таґо́ Змѣ́я. Але́ паны́ абню́халиса да й ка́жуць, што ґэ́то пах, што ґэ́то тǒльки дурны́е мужыки́ не зна́ютца, што смердзи́ць, а што па́хне. Тым ча́сам Змѣй усе ґние́ да ґние й так запаґа́ниў аґаро́д, што там и панǒм жыць не мǒжна. Пачали́ ены́ атсѣ́каць у Змѣ́я ґнилы́я но́ґи, або́ што друґо́е. Атсеку́ць адно́, а на за́мест таґо́ вы́расце пъяць, а то й бǒльш. От бы адно́летки на пню. И разрǒзса той Змѣй бы ґара́, разрǒзса й абняў увесь аґаро́д. Заґниўса аґаро́д, пашла́ вǒнь на ўвесь свѣт. Прасмердзѣ́лиса паны́ да й пачали́ са́ми ґни́сци бы па́дло. Ещэ́ ґарє́й ста́ло лю́дзям, бо паны́ ґнию́ць, едзя́ць их чэ́рви, то́чаць их жуки́; а што здаро́вые, ты́е ло́вяць людзе́й, цяґа́юць у ваґа́роджу да прыка́зваюць абмыва́ць той ґнǒй да карми́ць ґэ́стае па́дло. От слу́жаць лю́дзи до́хламу Змѣ́ю, слу́жаць тым ґнилы́м панǒм, атдаю́ць им апǒшняе, а са́ми хо́дзяць ґалǒдные, халǒдные да тǒльки за пра́цаю свѣ́ту Бо́жаґо не ба́чаць. Гэ й жыву́ць ены́ ат вѣ́ку да вѣ́ку. Адны́ умира́юць, друґие раджа́ютца й нема́шака ния́каѣ палё́ґки. И да таґо́ дажыли́са лю́дзи, да таґо́ падурє́ли, што й не ду́маюць аб лѣпшǒм жы́цю. Им здае́тца, што ґэ й трэ, што йнак жыць, дак и свѣт зведзе́тца. — Гэ жыли́ на́шы пра́дзеды й дзеды́; трє́э й нам уступиць у их следы́ — ка́жуць лю́дзи да й ничо́ґо не ро́бляць, каб зраби́ць лѣ́пшае жы́це. Але́ ось радзиўса ў тǒм краю́ хлапчу́к. Быў ё́н ве́льми блаґе́ньки, ве́льми худы́: да от так яе занепа́ў з мале́нства, дак так и аста́ўса на ўсе жы́це.