Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

71. Иванко Прастачо́к.

У якǒм тось краю́ жыли́ лю́дзи бы ў раю́: ґарава́ли, працава́ли да й беды́ не ма́ли. Свѣт вели́ки; земли́ мнǒго; ўсю́ды вǒлно, — працу́й на хлѣб, раби́ да Бо́ґа хвали́. И жыли́ там лю́дзи ў ла́сцэ, ў зґо́дзе, весь дзенё́чак ґарава́ли, працава́ли, а аб но́чы атдыха́ли. А прыдзе́ беда́, — ў зґо́дзе ратава́лиса ў прыґо́дзе: бѣ́дным, хво́рым памаґа́ли, дак и ўсѣ́ беды́ не ма́ли. Тǒльки ось атку́ль узя́ўса й пача́ў сюды́ лета́ць стра́шны Змѣ́й; пача́ў лета́ць, пача́ў дабро́ цеґа́ць, а на рэ́шце й людзе́й хвата́ць да к сабѣ цеґа́ць. Нахвата́ў ё́н людзе́й и дава́й будава́ць сабѣ́ харо́мы. Нахвата́е атусю́ль людзе́й, зґо́ниць их у вадно́ мѣ́йсцо да й прымуша́е будава́ць харо́мы, ако́пваць их кана́вами, абсыпа́ць ва́лами да абґаро́джваць частако́лам, каб нихто́ не мǒґ туды́ ўлѣ́зци. Буду́юць людзи, капа́юць кана́вы, насыпа́юць ва́лы земли́ бы ґо́ры й пату́ль ґару́юць, паку́ль там и заґи́нуць. А Змѣй хвата́е да вало́чыць туды́ ўсе но́вых дэ но́вых людзе́й. От набудава́ў ё́н мнǒґо таки́х аґаро́даў, пралажы́ў памиж их шляхи́, лета́е па их да цеґа́е ў ва ґаро́ды й людзе́й и люцко́е дабро́. Працу́юць лю́дзи, заґару́юць што ко́львек, а тут налеци́ць Змѣй, аберэ́ ўсе бы по́жар да й запрэ́ к сабѣ́ ў ва ґаро́ды, а лю́дзи пу́хнуць ат ґо́ладу да мруць, бы му́хи. И чым да́лей, тым ґарє́й: нема́ спасо́бу, нема рату́нку ат лихо́ґо Змѣ́я. Тым ча́сам ты́е лю́дзи, што их Змѣй навалачы́ў у сваѣ́ харо́мы, жару́ць сабѣ́ люцко́е дабро́, ничо́ґо не ро́бляць да тǒлько са́ло ґаду́юць. Дак от не тǒлько Змѣй, але́ й ены́, забы́ўшы сваи́х бацькǒў да братǒў, пачали́ па шляхǒх выла́зиць з аґаро́даў, бы мура́шки з мураве́йника, пачали́ хадзи́ць па свѣ́ту да атбира́ць у людзе́й их дабро́. И ста́ло лю́дзям ґарэ́й ат людзе́й, як ат Змѣ́я, бо, вѣ́дамо, гэ́стых лихи́х слуґ Змѣ́я ве́льми мнǒґо. Ены́ бы плǒйма ўсю́ды нахо́дзяць людзе́й и атбира́юць у их што запарву́ць. Нема́ ў их ли́тасци — з жыво́ґо шку́ру дзеру́ць. И пачали́ ены́ личы́ць людзе́й ґарє́й ґаўя́да, пачали́ саро́мятца, што са́ми ены́ лю́дзи, пачали́ выдумо́ўваць сабѣ