Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

крыви́лиса, стрє́хи паґнили́, або́ вѣ́цер паздзира́ў, тǒльки дрэ́бы тырчаць, бы ко́сци з до́хлаґо каня. Гаўя́до звело́со; у ко́ней тǒльки шку́ра да ко́сци. Мужыки́ абеднѣ́ли, пу́хнуць ат ґо́ладу, бо нѣ́кали хлѣ́ба зраби́ць: па́ни зґаня́е па што́ дзень у двǒр. Тут ена́ велѣ́ла будава́ць харо́мы й даґляда́ць катǒў, саба́к да стары́х ко́ней. Ена́, ба́чыце, ве́льми жа́ласливая надъ ґэ́стым жыўе́лам; ена́ атусю́ль назбира́ла кǒп пяць уселя́ких катǒў, — и сама́ не даѣ́сь, а их даґляда́е. Назбира́ла валача́щых саба́к, ко́рмиць их, мы́е, чэ́шэ да абшыва́е. Цалю́сьсенькие дни даґляда́е гэ́стую по́ґань сама́ й трыма́е на тǒм дзѣ́ле ўсих баб. А здо́хлым каня́кам дак ена́ збудава́ла ста́йни прыста́вила к ґэ́стаму па́длу людзе́й и велѣ́ла служы́ць. А як здо́хне кǒт, саба́ка, або́ здыхли́на — каня́ка, та па́ни пла́чэ, бы па рǒднум ба́цьку, вели́ць пла́каць и друґи́м, а по́тым ро́биць труну́, хава́е, бы людзей и над маґи́лаю кладзе́ пры́клад. Уся́ двǒрня да й усе́ село́ тǒльки й раби́ло на ґэ́стую по́шкуць. А па́ни была́ така́я жа́ласливая, така́я жа́ласливая над ката́ми да сабаками, што ча́сам з маладзи́ц да з дзѣ́вак шку́ру здзира́ла, кали́ ены́ не до́брэ даґляда́ли таґо́ жыўё́ла. Ве́льми ена́ кара́ла тых маладзи́ц, што шкадава́ли сваи́х дзеце́й и укра́тки карми́ли их сваи́ми цы́цками, а не катǒў, ци саба́к, як велѣ́ла па́ни. Дак от яка́я была́ то жа́ласливая па́ни. Але́ ка́жуць, што забѣґ у той двǒр кру́чаны кǒт да й пакуса́ў друґи́х катǒў и саба́к. Прышǒў маладзи́к, и пакруци́лиса каты́ й саба́ки. От як напа́ли ены́ на ту́ю па́няю, дак и заґры́зли еѣ́ на смерць. Ста́ли лю́дзи збива́ць ту́ю по́шкудзь, але́ ўсе таки́ мнǒґо й людзе́й пашалѣ́ло.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы.