Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/151

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

й ена́ еґо́ не займа́е, бо ё́н ужэ́ не мажэ́ маць з жанчы́нами дачыне́не — еду́ць еґо́ пра́нцы. От пакача́ўса пан ґадǒў са тры да й зды́рдзиўса. От тут и пачала́ та́я па́ни сама́ ро́ндзиць мае́нткам.

Тым ча́сам у камыса́ра паме́рла та́я жǒнка, што ё́н узя́ў у ґэ́стǒм селѣ́. Паки́нула ена́ дво́е малы́х дзѣ́так. Ду́маў, ду́маў камыса́р, што раби́ць да й верну́ўса ў свǒй хвальварак. Пачу́ла па́ни, што верну́ўса той камыса́р, што ве́льми до́брэ ро́ндзиў мае́нткам пры старǒм па́ну й пачала́ еґо́ праси́ць, каб ё́н и ў еѣ́ стаў камыса́рам. Паду́маў той да й зґадзиўса. Прыѣ́хаў ё́н у двǒр к па́ни да й ухо́дзиць у пако́и. Зирне́ ё́н, аж там по́ўны пако́и ґасце́й: усе́ па́ни да пане́нтки. Усѣ́ паскида́ли су́кни, расплели́ ко́сы да так го́лые й хо́дзяць па пако́ях. От пашо́ў камыса́р да́лей шука́ць па́няю, ўсу́нуўса ё́н у друґу́ю ста́нцаю, аж там цє́лая чарада́ ґо́лыхъ хло́пцаў, а пами́ж их трэ́тца й сама́ па́ни, вищы́ць, смее́тца, бѣ́ґае за ты́ми мужчы́нами да наро́виць абсѣ́ч им крапиво́ю сарамацѣ́не. Уба́чыў то́е камыса́р, плю́нуў да й пашо́ў вон. Па́ни за им: про́сиць, блаґа́е, каб аста́ўса. — Гє́тож — ка́жэ ена́, — маѣ́ ймени́ны. Аста́ўса камыса́р и пача́ў хадзи́ць з па́няю па ўсих пако́ях. Тым ча́сам паничы́ сышли́са з пане́нтками да з па́нями да й пашли́ раґата́ць да бѣґаць паўси́х пако́ях, бы ко́ни. Чаґо́ тǒльки ены́ не вычвара́ли. Але́ ось павела́ па́ни камыса́ра ў сад. А там ена́ велѣ́ла саґна́ць з села́ малады́хъ мужчы́н и жано́к да дзѣ́вак, напаи́ла их ґарє́лкаю, нанела́ музы́ку й зраби́ла заба́ву. Панапива́лиса ўсѣ́: перш ены́ скака́ли да спева́ли пѣ́сни, а по́тым паскида́ли адзе́жу да бы й паны́ дава́й ґаса́ць па саду́ да валя́тца ў кустǒх да на травѣ́. Тым ча́сам паны́ й пане́нтки вы́беґли з пако́яў у сад да й памеша́лиса з мужыка́ми й мужы́чками. Ка́жуць, што дзе́ля ґэтаѣ́ рэ́чи мужыки́ смачнѣ́й. Нǒчка была́ лѣ́тняя, цё́плая, аж па́рыло. Ужэ́ й даў Бǒґ дзень. Со́нейко падняло́со высо́ко, а ў саду́ ещэ́ не ўсе заци́хло. И пача́ў камыса́р с тых ча́саў аґляда́ць хаджа́йство. Але́ куды́ ни зирне́, ўсе не палю́цку: по́ле не засѣ́яно, сенажа́ць запу́щана, зарасла́ ни́цаю лазо́ю да хмы́зникам, будǒўля асу́нуласа, сцѣ́ны па-