Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/150

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як сам вычвара́ў, што хацѣ́ў, так и друґие паны́. Але от напры́крыли ему́ ве́ськие дзеўча́та й маладзи́цы й дава́й ё́н атўсю́ль прыво́зиць рǒзных пане́нтак. Усѣ́ пако́и запага́ниў. Вѣ́дамо, без ґаспадара́ хаджа́йство ху́тко зни́щыласо. Ено́ й пры старǒм па́ну дзержа́ласо тǒльки камыса́рам. Малады-ж пан зрабиў камыса́рам свайґо́ ху́рмана. Гэ́таґо ху́рмана пан палюбиў за то́е, што ё́н пры ґасця́х раз спра́виўса с двана́нцацю дзеўка́ми да й каза́ў, што ещэ́ не здаво́лиўса. Ху́рман так пача́ў ро́ндзиць, што ху́тко ў па́на ничо́ґо не астало́со. Ба́чыць ён, што саўси́м прашы́каўса, от и дава́й шука́ць баґа́таѣ жǒнки. Па сусѣ́дству там быў ве́льми бага́ты пан. У еґо́ была́ тǒльки адна́ дачка́. А пра́ўду ка́жуць лю́дзи, што кали́ една́чка, та ку́рва, ци лайда́чка. Так и та́я пане́тка. Гадава́ласа ена́ ў раско́шы, ния́каѣ рабо́ты не зна́ла: от як вы́расла, дак и пачала́ так вычвара́ць, што со́рам и каза́ць. Але́ дарма́, — ба́цько личы́ў, што харашє́й и лѣ́пш его́ дачки́ нико́ґо нема́ й на свѣ́це. Пачали́ паничы́ сва́татца. Вѣ́дамо, к баґа́тǒў пане́нтцэ за́ўжды нахо́дзитца баґа́цько жанихǒў. Але́ куды́ там! Пан ду́мае, што еѣ́ вазьме́ князь. Тым часо́ве жанихи́ ўсе ѣ́здзяць у зале́ты к ґэ́стǒй пане́тцэ, але́ ничо́ґо не пара́дзяць, бо от спадаба́етца ёй пани́ч, паґаво́рыць ена́ з им — усе́ до́брэ, але́ як пама́цае еґо́ да зна́йдзе ў парткǒх, дак и праґо́ниць. От и пашла́ прачу́тка, што та́я пане́нтка шу́кае тако́ґо жаниха́, каб у еґо́ ничо́ґо не было́ ў парткǒх. От наслу́хаўса той пани́ч, зашмарґну́ў матузко́м я́йца, залыґа́ў петуха́, прывеза́ў его да й паѣ́хаў ў сваты́ к тǒй пане́тцы. Пама́цала ена́ панича́ — нема́ ў парткǒх ничо́ґо; от и зґадзи́ласа ена́ йци за еґо́ за́муж. Рада пане́нтка, кли́чэ к сабѣ́ панича́ кǒжын дзень. Ѣздзиць той к пане́нтцы пашто дзень, а яец ўсе́ не атвя́звае. От ужэ́ пара́ раби́ць и лад, але́ ба́цько не хо́чэ за ґалыша́ атдава́ць сваѣ дачки́. Тым ча́сам пане́нтка пражэ́тца за́муж за таґо́ панича́, як жыво́ѣ вады́. Ба́чыць пан, што ничо́ґо не мǒжне зраби́ць з шалё́наю дачко́ю, спра́виў весѣ́лье, атда́ў зя́цю ґро́шы, а сам паѣ́хаў да Арша́вы да там и заґи́нуў. Жыве́ малады́ пан з жǒнкаю, не чапа́е еѣ́ да й рад, што