Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/149

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

быва́е таѣ́ маладзи́цы, што еґо́ вы́ґадавала, не забыва́е свайґо́ тавары́ства й усе бѣ́гае на село́. От так и вы́рас ё́н у двары́, вы́адукаваўса лѣпш панича́. И зрабиў пан маладо́ґо шляхтуна́ камыса́рам и хацѣ́ў атда́ць за еґо сваю́ дачку́; але камыса́р не схацѣ́ў, бо ен ве́льми спадаба́ў дачку́ таѣ́ маладзи́цы, што еґо́ вы́ґадавала. Праню́хаў то́е пан да й велѣ́ў атда́ць тую дзѣ́ўку за́муж за свинапа́са. Дава́й тут камыса́р праси́ць па́на, каб ё́н прада́ў ту́ю дзѣ́ўку ему́; дае́ мнǒґо ґро́шэй и ўсю сваю́ земе́льку, што дастала́са ат ба́цька. Але́ куды́ там — пан и слу́хаць не хо́чэ, зарубиў свае́, да хаць ты ему́ кǒл чашы́ на ґалавѣ́. А свинапа́с быў ужэ́ стары́ да са́мы леда́щы, ґульта́й, пъяньчу́жка. Ка́жуць лю́дзи, што ё́н ба́ло пъяны так биў, так здзѣ́куваўса над пе́ршаю жǒнкаю, што тая, як пашла́ на рє́ку паласка́ць пла́цье, дак атту́ль и не верну́ласа; нихто́ не вѣ́даў, куды́ й дзѣ́ласа. Тǒльки прас ты́дзень усплыла́ наве́рх, и рыбаки валачко́м вы́цяґли на бе́раґ. От як пачу́ла та́я дзѣ́ўка, што пан вели́ць атда́ць еѣ́ замуж за тако́ґо леда́щаґо чакавѣ́ка, дак спало́халаса й та ґало́сиць, та раґо́чэ, бы кру́чаная. Ба́чыць камыса́р, што ничо́ґо не бу́дзе, што заґу́бяць еґо́ дзеўчы́ну, сабра́ўса, забра́ў еѣ́ да й пашли ены́ ў свѣ́т невѣ́дамо куды́. Аґле́дзяўса пан, што нема́ дзѣ́ўки, нема́ й камыса́ра да так разсердзиўса, што й дух вы́перло.

Тым ча́сам ху́тко за па́нам паме́рла й па́ни. Аста́ўса тǒльки адзи́н пани́ч; той са́мы, што адукава́ўса ра́зам с камыса́рам. И пача́ў пани́ч сам ро́ндзиць, пача́ў тако́е раби́ць, што лю́дзям жы́ця нема́, ґарє́й ста́ло, як пры старǒм па́ну. Стары́ пан быў хаджа́ин. Ён клапациўса, каб зраби́ць гаспада́рку лѣпш, як у сусѣ́дзей, шкадава́ў сваи́х людзе́й, як свае́ гаўя́до, бо, вѣ́дамо, личы́ў людзе́й сваи́м дабро́м. Малады́-ж пан не ґлядзѣ́ў на хаджа́йство, а тǒльки ду́маў аб тǒм, каб ужы́ць сло́дыч. И пача́ў ё́н зґаня́ць у двǒр ґо́жых дзево́к да маладзи́ць, велѣ́ў им скида́ць усю́ адзе́жу й ґо́лым ґуля́ць у саду́. Тым ча́сам ё́н зваў к сабѣ́ сусѣ́дних панǒў да ўселя́ких палу́панкаў, бѣ́ґаў з и́ми за дзеўка́ми з бизуно́м у рука́х и,