Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чалавѣ́к ци́хенько седзѣ́ць, бы намале́ваны светы́. И пашо́ў маска́ль шука́ць тако́ґо мѣ́йсца, ґдзѣ́ ве́село. Ишо́ў е́н, ишо́ў, заґлядзѣ́ўса й упа́ў з ра́ю ў низ. До́ўґо ё́н лецѣ́ў, але ось зачапи́ўса на аси́не за сук и пави́с. Хацѣ́ў маска́ль атчапи́тца, да й упа́ў далǒў. Чуць не заби́ўса е́н: лежы́ць, бы пласт. Ось падхо́дзиць к ему́ яки́сь пани́ч. — Ци нема́ ча́рки гарє́лки? — пыта́е маска́ль. — Е, ка́жэ панич, и прыне́с маскалю́ цє́лую пляжку. Глыну́ў маска́ль и не лыс. Усхапи́ўса е́н да й пыта́е, ци нема́ цюцюну́ й лю́льки. — Е, ўсе е. — Гдзѣ ґэ́то я? — пыта́етца маска́ль. — У пе́кле. — Аджэ́ ґэ́то пе́кне, бо ўсе е: й цюцю́н, и лю́лька, й ґарє́лка, а онъ смѣх и пѣ́сни. От ґэ́то дак пе́кне! — И аста́ўса маска́ль у пе́кле, не хо́чэ ў не́бо, бо там ве́льми ўсе свето́е, а чалавѣ́к грє́шны.

Пересказалъ Рѣдкій.

С. Большой Рожинъ.



2. Музы́ка и чэрци.

Быў адзи́н Музы́ка. З мале́нства е́н ничо́ґо не раби́ў, тǒльки йгра́ў. Ещэ́ хлапчуко́м: пасе́ валǒў, альбо́ ко́ней, зро́биць з лазы́ ду́дачку да як заґра́е, дак валы́ паки́нуць пасци́са, развѣ́сяць ву́шы да й слу́хаюць; а ў лѣ́се пту́шки прыци́хнуць, на́ват жа́бы не кру́мкаюць. А як паведзе́ ко́ней на начлѣ́ґ, — лѣ́то, но́чы це́плые, аж па́рыць: папрыво́дзяць на дубро́ву ко́ней хло́пцы й дзѣ́ўки су сеґо́ села́, сваво́ляць, смею́тца, паю́ць пѣ́сни — вѣ́дамо маладо́сь, за́ўжды ве́село; а Музы́ка як заґра́е на свое́й ду́датцэ, дак атра́зу ўсѣ́ прыци́хнуць. От им здае́тца, што яка́ясь сло́дыч улила́са им у се́рцэ, а яка́ясь си́ла ухваци́ла на пле́чы й несе́ ўсе́ ўґо́ру, й уґо́ру, к я́сным зǒркамъ, у чы́стае не́бо, ў чы́стае, си́няе, шыро́кае не́бо. Седзя́ць ены́, ничо́го не ду́маюць, забы́лиса, што ру́ки й но́ґи млѣ́юць ат ця́жкаѣ рабо́ты, што ў жывацѣ́ бурчы́ць ат ґо́ладу. Седзя́ць и ўсе слу́хаюць. И хацѣ́ласоб им седзѣ́ць ґэ́так ўсе жы́це й усе́ слу́хаць, як ґра́е Музы́ка. От е́н замаўчы́ць. Але́ ни-