Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/148

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

радзи́ла, тǒльки парасо́ликам закрыва́етца, а тым ча́сам насустрє́к иду́ць або́ ѣ́дуць лю́дзи. Дак ничаґу́сьсенько, — па́ни не саро́меетца людзе́й, да ўсе ло́виць скǒчки ґдзѣ папа́ло. Але́, ось захацѣ́ласо ё́й да вѣтру. Ка́жэ ена́, каб я супыниў кабы́лку. Я супыниў. Злѣзла ґэ́то ена́ ґо́лая з во́за да й прысѣ́ла на даро́зе, але́ немажэ́ ўдзе́ржатца — хиста́етца: от, от упадзе́. От и заве́ ена́ мене́. Падышо́ў я, а ена́ ўчапи́ласа за маѣ́ ру́ки, зраби́ла, што трэ да й палѣзла на вǒз. Дак от ґэ ѣ́хала па́ни не́маль увесь дзень и не саро́меласа ни мене́, ни друґи́х людзе́й — мужыкǒў, бо ена́ их не ли́чыць людзьми а ґаўядам, а вѣ́дамо, ґаўя́да нихто́ не саро́меетца. Дак от я ха́чу разсказа́ць вам пра адну́ жа́ласливую па́няю, яка́я ена́ была́ литасци́вая да до́брая. Эґэ, дак, дай Божэ па́мяць, быў сабѣ́ адзин пан з па́няю. Ены́ не мѣ́ли дзеце́й. Вѣ́дамо, паны́, што ены́ не вырабля́юць з ве́ськими дзеўка́ми з са́маґо мале́нства, чаґо ены́ не спро́буюць, каб маць са́мы вели́ки сло́дыч, а як пры́дзетца жыць з па́няю, дак и пǒйдзе ўселя́кае ли́хо да хваро́бы. А па́ни сабѣ́-ж наро́вяць, каб тǒльки маць сло́дыч да каб хараства́ не зґуби́ць. Дак от ґэ й ты́е паны́, тǒльки й зна́ли, што прые́мнасци шука́ли.

Жыў кале́ таґо́ села́ адзи́н шляхту́н. Ён маў малы́ кусо́к земли́ й ґарава́ў на ё́й, як и мужыки́. Але́, вѣ́дамо, як вǒлнаму чалавѣ́ку, ему́ ат сабѣ́ жыло́со, ек-жэ ка́жуць, што ўбиў, та ўѣ́хаў. Тǒльки даў Бǒґ ему́ неща́сце: паме́рла жǒнка й паки́нула мало́ґо хлапчука́. Пахава́ли жǒнку. Убива́етца шляхту́н, з ґлу́зду вы́биўса й ро́зуму не прыло́жыць, што ему́ раби́ць з малы́м дзи́цем. Уба́чыла ґэ́то адна́ маладзи́ца — ў еѣ́ як раз аб тǒй пары́ Бǒґ узяў маленькае дзиця́тко — пашкадава́ла шляхтуно́ваґо хлапчука́ да й узела́ еґо́ карми́ць цы́цкаю. Вы́кармила ена́ хлапчука́ да й пакаха́ла еґо, як свае́ рǒднае дзиця́. Гаду́етца шляхту́н на селѣ́, ґра́е з дзецьми́, а тым ча́сам памё́р еґо́ й ба́цько. Пачу́ў то́е пан да й узя́ў ґэ́стаго хлапчука́ у́ двǒр, каб на селѣ́ не прапада́ло вǒлнае дзиця́. Таґды́ ўжэ быў ґо́жы хлапчу́к; ему́ было́ не́маль дзе́сяць ґадǒў. Жыве́ шляхтуне́ц у двары́, адуку́етца ра́зам з па́ньскими дзецьми́, але ўсе не за-