Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/147

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

70. Жа̀ласливая па̀ни.

Гэ́то было́ ещэ́ за па́ньщыну. Вы ўжэ не памята́еце, бо пе́ўне таґды́ ещэ́ не раздзи́лиса на свѣт. Да й яки́ то быў свѣт. Хиба́ то свѣ́т, што дзися́так або́ друґи́ панǒў да баґа́тых людзе́й панава́ло, а наш брат, ґарапа́шник так му́чыўса, што не рад быў и жы́цю. И на што тǒльки Бǒґ так даў на свѣ́це, што той, хто жыве́ праўдаю да ґару́е — му́чытца, а хто ли́хам да круцѣ́льствам — пану́е. Але́ ма́быць таґды́ Бǒґ атступи́ўса ат людзе́й и атда́ў их у ру́ки чартǒў да панǒў. И чаґо́ тǒлько паны́ не вычвара́ли, як ены́ не му́чыли людзе́й, як не здзѣ́кувалиса над ими. Але́ мо́о вы ду́маеце што паны́ были́ лихие, што ены́ нема́ли жа́ласци ў се́рдцу й заты́м так вычвара́ли? Нѣ, маѣ́ братки́, — паны́ были́ такие-ж лю́дзи, як и мы з ва́ми, были́ жа́ласливые мǒо бǒльш нас и такие добрые да даґǒдные, бы анё́лы, але́ ґэ́то тǒльки к свайму́ бра́ту, к вǒлнаму, а не к мужыку́. Ба́чыце, чорт, а мǒо бацьки закры́ли им во́чы, зацемни́ли ро́зум и ены́ не вѣ́дали да й не хацѣ́ли вѣ́даць, што й мужы́к таки́-ж чалавѣ́к, як и ены́. Але што ґавары́ць — таґды́, кали́ ещэ́ й цепе́р паны́ мужыкǒў не ли́чаць за людзе́й и ро́бляць пе́рад людзьми́ тако́е, што со́рам и каза́ць, ро́бляць и не саро́меютца. Раз, ужэ́ была́ вǒлнась; ѣ́хала яка́ясь па́ни; прыѣ́хала ена́ с ху́рманам у на́шэ село́ на па́ры ко́ней да й заначава́ла ў мене́. Ба́чыце, таґды́ ва ўсе́м селѣ́ тǒльки ў мене́ была́ чи́стая ха́та з ко́минам, а друґие седзѣ́ли ещэ́ ў ку́рниках. Заначава́ла па́ни, а ра́ненько хацѣ́ла ѣ́хаць да́лей. Але́ ось чуць свѣ́т ула́зиць у ха́ту ху́рман да й ка́жэ, што ко́ни вы́пруцилиса. Што тут раби́ць! От па́ни нанела́ мене́, каб я еѣ́ звазиў у адзи́н двǒр на сваё́й кабы́лцы. Запрǒґ я кабы́лку, вы́таптаў драби́нки сало́маю, пасадзиў па́няю да й павъё́з. Гэ́то я́кось было́ па лѣ́ту, ў Петрǒўку, ци што. От ѣ́дам мы да ѣ́дам, тǒльки па́ни седзи́ць на во́зе да ўсе чу́хаетца. Ма́быць у сало́ме было́ мнǒґо скǒчак. Чу́халаса ена́, чу́халаса да й дава́й знима́ць з себе́ ўсе адзѣ́не. Ѣдзе па́ни ґо́лая, у чǒм ма́ци