Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Тако́е ща́сце, тако́е ща́сце, яко́е бу́дуць мѣць и са́мые баґа́тые, й са́мые здаро́вые, й самые сла́ўные лю́дзи, яко́е ўжыву́ць и паны́, й карали́, й — апǒшни ўбо́ґи.

Як прамо́виў ё́н астатнее слово, дак чалавѣ́к и даґада́ўса, што дзѣд несе́ смерць. Бо, вѣ́дамо, — ена́ ўсих берэ́, ена́ ўсим дае́ рǒўнае ща́сце: й карале́м, и мужыкǒм. Даґада́ўса чалавѣ́к да й кажэ: ну, дзѣ́ду, лѣзь на вǒз, а я прыки́даю цебе́ сѣ́нам, та хи́ба таким спо́сабам увезу́ ў село́.

Узабра́ўса дзѣд на вǒз, а чалавѣк закры́ў еґо сѣ́нам, прыци́с рублё́м да й павё́з у свае́ село́. Падво́зиць ё́н к вы́ґану, ґдзѣ стая́ла ва́рта й ґарє́ў стǒс дроў, да й шапну́ў дзецюкǒм, што везе́ памǒрак. От ты́е й пыта́юць — мужы́к, што ты везе́ш?

— Дро́ва.

— Якие дро́ва. Гэ́то-ж сѣ́но.

— На што-ж пыта́еш, кали́ зна́еш.

— А ў сѣ́ни што?

— Што? Мо́о шы́шки да шыпу́льки.

— Гэ, ты ещэ ўзду́маў над на́ми кпиць!.. Хло́пцы, берє́цеса за вǒз, — неха́й идзе́ на хва́лу бǒскую.

Тут падхапи́ли хло́пцы пад трайню́ да пад падґэрац, дак сѣ́но й шу́снуло на касцё́р. От як вы́бухне аґо́нь, дак рǒўно з лѣ́сам. А тут хло́пцы ещэ́ пру́цьем пашаве́льваюць сухо́е сѣ́но да падкидваюць на аґонь дроў. Круци́ўса, круциўса памǒрак да чуць не задо́хса. Спали́ли лю́дзи той памǒрак, спали́ли так, што й кǒстачак не астало́со. Але́, вѣ́дамо, не́чысь и ў вагни́ не ґары́ць: перш зґарє́ла, а по́тым ажыла́. От с таѣ́ пары́ ґо́дзи ат таго памǒрку лю́дзи памираць и до́хнуць ґаўя́до. Ма́быць таки́ до́брэ спало́хаўса памǒрак, як дали́ ему́ таку́ю ла́зню, спало́хаўса да й уцё́к за си́нее мо́рэ, за высо́кие ґо́ры ў дале́ки край да там и аста́ўса. Ча́сам ё́н навѣ́дваетца туды́, парє́жэ тро́хи ґаўя́да, пако́сиць людзе́й да й уцека́е назад, каб еґо́ зноў не злави́ли да не падсмалили.


Пересказалъ Рѣдкій.

С. Б. Рожинъ.