Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/145

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

касо́ю, а ў то́е село́ не мажэ́ ўпли́щытца. От ё́н пусци́ўса на хитрась: ски́нуўса старо́ю ба́баю да й ця́ґнетца ґлухо́ю сце́жкаю к селу́. Ця́ґнетца ена́; аж наґаня́е ту́ю хваро́бу адзи́н чалавѣ́к.

— Куды́, ба́бо, йдзеш? — пыта́е ё́н ту́ю стра́шную ба́бу.

— Иду́, ґо́лубе, ў то́е село́, ґдзѣ нема́шака памǒрку.

Даґада́ўса тут чалавѣ́к, што ґэ́то й е той са́мы памǒрак, спало́хаўса, чуць жыў, але́ сащапиў зу́бы, прамаўча́ў да й ка́жэ — хадзѣ́м ра́зам. От иду́ць ены́ да йдуць, прышли к ґра́зкаму бало́ту. Це́раз бало́то трэ йци па бе́рвам и кладкам.

— Идзи́ ты, ба́бо, ўпе́радъ да дзержы́са за мǒй кий — кажэ чалавѣ́к.

Су́нетца ба́ба, абира́етца па бе́рвам да мǒцно трыма́етца за кий. От тǒльки ўзышли́ ены́ на кла́дки ў са́муй прǒрве, а чалавѣ́к як хисне́ ба́бу, дак та́я й шу́снула ў ґразь. А мѣ́йсцо то́е было́ паґа́нае, тако́е ґра́зкае да ґлыбо́кае, што й дна не даста́ць. Утапиўса памǒрак у ґрази́, што й щу́рачки не пашли́. Ки́нуўса той чалавѣ́к беґо́м да ґаспо́ды да й разска́звае, як было, як памǒрак хацѣ́ў прыйци́ ў село́. Пачу́ли то́е лю́дзи да й дава́й пилно пилнава́ць, каб непусци́ць памǒрку. Але́ от паѣ́хаў з таґо́ села́ адзи́н чалавѣк на ґрудок па сѣ́но. Развершы́ў ё́н стажо́к и дава́й кла́сци на вǒз сѣ́но. Тǒлько вы́таптаў драби́нки, аж ось вы́сунуўса з хмы́знику яки́сь стра́шны дзѣд з до́ўґаю, касма́таю барадо́ю, с адны́м во́кам да й падхо́дзиць к во́зу, апира́ючыса на киё́чак. Зирну́ў той чалавѣк да й спало́хаўса: ещэ́ нико́ли ё́н не ба́чыў тако́ґо страшнаґо дзѣ́да й паду́маў, што хи́бо ґэ́то памǒрак. Тым ча́сам палу́паў дзѣд адны́м во́кам да й про́сиць падвезци́ еґо́ да села́. Паду́маў той чалавѣ́к да й ка́жэ — давезци́ та я давезу́, тǒльки мо́о на́шы лю́дзи не пу́сцяць цебе́ ў село́, бо, ба́чыш, ены вартуюць, каб у село́ с ким ко́львек не прапли́щыўса й памǒрак.

— Э, мǒй ле́бедзину, — ка́жэ дзѣд, — я ўбо́ґи: я несу́ лю́дзям ща́сце, яко́ґо ены́ не ма́юць, по́куль жыву́ць.

— Яко́е-ж ты несе́ш ща́сце?