Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

йдзе ци́хи, цё́плы до́жджык, а ў дзень свѣ́циць я́снае со́нейко да ґрє́е зе́млю, ба́тцэ ма́тка ху́кае да пѣ́стуе сваё́ дзиця́тко. А павѣ́трае тако́е лаґǒднае, што от здае́тца, пасадзи́ на поли дзиця́, та ено́ й вы́расце, бы ґарбу́з на аґаро́дзе. Ба́чаць лю́дзи, што ўсе расце́ от бы на дро́жджах. Наста́ло лѣ́то: Бǒґ крыў ат ґра́ду, й так зарадзи́ло, што й дзева́ць нѣ́куды. Але́ не ра́ды лю́дзи зраджа́ю, бо вѣ́дамо, наш брат так прывы́к к уселя́кǒў бедзѣ́, што еґо́ й до́брае палохае. От и пашла́ прачу́тка, што хаць Бǒґ даў вели́ки зраджа́й, але́ бу́дзе памǒрак, и нѣ́каму бу́дзе спажыва́ць. Спало́халиса лю́дзи ўраджа́ю ґарє́й са́маѣ беды́. Хо́дзяць ены́ засмуцо́ные, бы ў во́ду апу́щаны. Тǒльки ось па во́сени й пача́ў памǒрак каси́ць перш ґаўя́до, а по́тым и людзе́й. Было́ там адно́ село́, куды́ ещэ́ не дабра́ўса памǒрак. Жыву́ць там лю́дзи пад стра́хам и кǒжную часи́ну чака́юць беды́, бы вǒл до́ўбни. А каб хваро́ба не забра́ласа ў их село́, пачали́ бераґци́са. А ка́жуць жэ, што беражо́наґо й Бǒґ беражэ́. Так я ты́е лю́дзи. Пашли́ ены́ перш уси́м село́м у лѣс, звали́ли там са́мую высо́кую да выне́слую хво́ю, зраби́ли з еѣ́ крыж, мо́о сажо́н дзе́сяць, на сабѣ́ вы́несли з лѣ́су, самату́ґам прывезли́ ў село́, паста́вили на ўзґǒрачку, каб атусю́ль вида́ць было́. Тым ча́сам дзецюки́ палажы́ли кале́ кры́жа брусо́к я́сеню, а друґи́м наперемѣ́нку пачали́ еґо́ це́рци; це́рци ены́, це́рли да туль, паку́ль прылажы́ли ґу́бку, дак та́я й заґарє́ласа. От узели́ лю́дзи таґо́ аґню́ ва ўсѣ ха́ты да й нико́ли не пераво́дзили еґо́. А на тǒм мѣ́йсцы, ґдзѣ даста́ли аґонь и па канцǒх у́лицы пачали́ дзень и нǒч пали́ць кастры́, каб памǒрак не мǒґ вайци́ ў село́. Гаўя́до-ж ены́ заґна́ли дале́ко ат села́ ў цё́мные лесы́, на астраўки́ за бало́то, параби́ли там каша́ры й пасцили статак да са́маѣ зимы́. Ра́но й ве́чар кǒжнаґо дня абку́рвали ґаўя́до тхары́наю: пало́жаць на ўґо́лье куски́ су́шанаѣ тхары́ны да й падку́рваюць ґаўя́до. Круґо́м расхо́дзитца таки́ смурǒд, што аж но́с зрыва́е. Тут ни я́кая хваро́ба, ни я́кая по́шасць не вы́трымае. От ужэ́ даў Бǒґ и во́сень; ско́ро й за́маразки. Круґо́м памǒрак ло́скам кладзе́ ґаўя́до, ко́сиць людзе́й, бы