Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/143

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каґо пе́рад са́мым но́сам Петрǒўськи пераличы́ў грошы, палажы́ў их у кишэ́ню да й ка́жэ — ке́ды пан Езус Хры́ста даў ру́бли тры́ста без еднэ́го, то дась и ўшы́стко. Дзенько́ваць за бǒскую ла́ску. Пры ґэ́тых слава́х Петрǒўськи падня́ўса на но́ґи й хацѣ́ў ици́, але́ чу́е, хтось ка́жэ — хаць жэ пан Петрǒўськи шля́хциц, але́ кеп! — Гэто сказа́ў ксё́ндз, бо ему́ шко́да ста́ло ґро́шэй. А Петрǒўськи паду́маў, што ґэ́то ка́жэ Езус. Закипѣ́ў Петрǒўськи, аж затрǒсса ат зло́сци да й крычы́ць на ўвесь касцел — цо, цо? Я кеп. З ла́ски бǒской е́стэм пан Петрǒўськи, радави́ты шля́хциц да пато́пу да прзы́тым и двожа́нин гэро́льдэм утвердзо́ны, а ты з жы́дковъ. — И пашо́ў з касцё́ла. Дак от яки́ быў ґанаро́вы дварани́н пан Петрǒўськи. Пересказаль Раман Стайковы.

Пересказалъ Раман Стайковы.

С. Комаровичи.



69. Паморак.

Яко́ѣ тǒльки пля́ґи нема́ на людзе́й! От так беда́ на бедзѣ́ ѣ́дзе да ещэ́ бедо́ю паґаня́е. Пастаи́ш — беда́ наґо́ниць; пабежы́ш — на беду́ налеци́ш. И жыве́ш усе́ жы́це, бы звѣр у лихǒм о́ступе: куды́ ни су́нса, — бедзѣ ў зу́бы. Там зирне́ш — беда́ ат Бо́ґа: та нахапиўса марǒз и памаро́зиў сады́, аґаро́ды, а то й хлѣб на по́ли да траву́ на сенажа́ци; та ґрад атбиў усе́, што вы́хаваласо ат маро́зу, або си́веру; та нахо́питца скло́ка да й пакру́циць, пало́миць усе́ збǒжэ; та пǒйдзе аблǒжны дож и да тых час лье, паку́ль усе́ заґи́не й на по́ли й на сенажа́ци; та прыпечэ́ со́нейко, й земля́ ґара́чая бы пры́сак, хаць ты ў ё́й яйца печы́. А то дась Бǒґ харо́шае лѣ́цечко, дак тут атку́ль во́зьмутца ўселя́кие по́шасци да памǒрак на ґаўя́до, або й на людзе́й. Але́ ка́жуць, што ґэ́то не ат Бǒґа, што ґэ́то насыла́юць ляхие лю́дзи. От я вамъ разскажу́, як то́е было́ ў аднǒм мѣ́йсцы. Была́ ра́нняя, але́ ве́льми ґо́жая весна́. Кǒжную нǒчку