Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/142

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тǒльки с адны́м китае́ўцам Петро́ Вели́ки не ваева́ў. Ён знаў, што як падни́метца китаевец, та бу́дзе кане́ц свѣ́ту.

Пересказалъ Грышко.

Дер. Чудинъ.



68. Дваранѝн.

Быў сабѣ́ адзи́н дварани́н, на прǒзвиско Петрǒўськи. Ён не маў ни двара́, ни падда́ных, а так сабѣ́ валачы́ўса ат аднаґо́ па́на к друґо́му. Гдзѣ прыста́не к панǒм на палева́не, ґдзѣ тро́хи паслу́жыць намѣ́сникам, або акамо́нам. От так и жывиўса цє́лы вѣк. Бо, — як жэ ка́жуць — ен ат хаджа́йства, атбиўса, ат земли́ атарва́ўса, але́ й не́ба не даста́ў да так и целепа́етца пами́ж не́бам и земле́ю, бы барано́вы яйца. Але́, вѣ́дамо, дварани́н, — е́н усе таки́ спаґаня́е па́нство. Дармо́, што ў еґо́ ча́сам у ґаршку́ тра́сца кипи́ць, за то на назѣ́ чабǒт рыпи́ць. А на на́шаґо бра́та мужыка́ йнак не пазира́е, бы як на ґаўя́до. Ба́ло на палева́ни ци што, крычы́ць — мужы́к, ґад! У цебе́ ў ро́це чо́рно. Дак от яки́ то дварани́н быў, бо не маў сваѣ́ ха́ты, а бы саба́ка, на дварє́ жыў да на людзе́й браха́ў, ба́тцэ-б свае́ дабро́ абераґа́ў. Але́ як ён ни круциўса, да таки́ да ли́ха дажы́ўса, як ты́е паля́ки, што ни хлѣ́ба, ни таба́ки. А вѣ́дамо як трыво́ґа, та й да Бо́ґа. От пан Петрǒўськи пашо́ў да касцё́ла, ўкле́нчы́ў да й мо́литца: „па́не Езу Хры́ста, дай мнѣ ру́бли тры́ста, але́ й без еднэ́го не вэ́зма“. Хо́дзиць е́н кǒжын дзень да касцё́ла да ўсе мо́литца, ўсе про́сиць ру́бли тры́ста, ни на шэ́ляґ не збаўля́е. Падслу́хаў то́е ксё́ндз и велѣ́ў арґани́стаму зраби́ць про́бу, што з таґо́ бу́дзе, даць Петрǒўськаму без аднаґо́ тры́ста рублё́ў. От як Петрǒўськи ўкленчыўшы малиўса — па́не Езу Хры́ста, дай мнѣ́ ру́бли тры́ста. Без еднэ́го не вэ́зма, — арґани́сты залѣ́з на хо́ры да й спусциў атту́ль на ни́тачцэ дзвѣ́ста дзевятдзися́т дзе́вяць рублё́ў у Петрǒўсь-