Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

1. Небо и пекло.

Вѣ́дамо, маска́ль ничо́ґо не баи́тца, бо яки́х стра́хаў ему́ не давело́со на свае́м веку́ бачыць, яко́е беды́ перабыць. Пасла́ли маскаля́ ў чужы́ край. Ишо́ў е́н, ишо́ў да й заблудзи́ўса. Падхо́дзиць е́н к таму́ мѣ́йсцу, гдзѣ канча́етца земля́. Нѣ́льґа йци да́лей. — Дай, паначу́ю, — ду́мае маска́ль. Уби́ў ґэ́то е́н у не́бо ґвǒзд, павѣ́сиў свǒй клу́нак, накла́ў аґню́, ле́ґ и паку́рвае люльку. Чу́юць у не́бе, што хтось сту́кае ў сцѣ́ну (а ґэ́то маска́ль ґвǒзд заґаня́ў) и пасла́ли двух ане́лаў, паба́чыць, хто тамъ. Спусци́лиса два ане́лы па тэ́нчы на зе́млю й падхо́дзяць к маскалю́. А маска́ль тым ча́сам трохи прыкурхну́ў. Ба́чаць ане́лы, што маска́ль лежы́ць на ґо́луй земли́, падлажы́ўшы ка́мень пад ґо́лаў; шко́да им ста́ло маскаля́. Дава́й ены́ еґо́ будзи́ць. От збудзи́ли ане́лы маскаля́ й павели́ еґо́ ў не́бо. Прыхо́дзяць ены́ ў не́бо. Пазира́е маска́ль ва ўсѣ кутки́: нико́ли е́н тако́ґо дзи́ва не ба́чыў. Разчу́хаўса маска́ль, ужэ́ й спаць не хо́чэ; пашо́ў е́н аґляда́ць не́бо. До́ўґо хадзи́ў маска́ль, ґлядзѣ́ў: ве́льми ўсю́ды ґо́жэ. Тǒлько захацѣ́ласо ему́ закуры́ць лю́льку; хапи́ўса, е́н, аж лю́льку й цюцю́н зґуби́ў, як ишо́ў у не́бо. Про́сиць маска́ль у ане́лаў цюцюну́, а ты́е ка́жуць, што ў не́бе ку́раць тǒлько ла́дунам, а тако́ґо паґа́наґо зѣ́лья, як цюцю́н, што вы́рас на мо́ґлицахъ з ріесіеlki (vulva) ку́рвы, ў не́бе нема́. — А ґарє́лка е? — пыта́е маска́ль. — И ґарє́лки нема́, — ка́жуць ане́лы, — бо й ґарє́лку чорт вы́думаў. — Пахадзи́ў, пахадзи́ў маска́ль па не́бу, ба́чыць, што светы́е ни ку́раць лю́ляк, ни пью́ць ґарє́лки, ни смею́тца, ни пѣ́сень не паю́ць, и мо́ташно ему́ ста́ло. Вѣ́дамо, не мажэ́