Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але́ з еѣ́ так и бъе вада́ чы́стая бы слеза́ да халǒдная бы лё́д. Перш ведзьма́р што́сь шапта́ў, заґава́рваў ту́ю во́ду, по́тым напиўса сам и напаи́ў дзѣ́да. От падво́дзиць ё́н к крыни́цы бычка́, а той упира́етца, не хо́чэ. Вѣ́дамо, ґаўя́до не лю́биць крыни́чнаѣ вады́, бо ена́ ве́льми халǒдная. Але́ як ни круциўса бычо́к, ведзьма́р таки́ таўкану́ў еґо́ мо́рдаю ў во́ду. Абма́чы́ў бык пы́ски да тǒльки зачмы́хаў. От павели́ ены́ бычка́ наза́д да ґаспо́ды. Дзѣд ведзе́ за павадо́к, а ведзьма́р идзе́ о́бак. Иду́ць ены́ да йдуць, але́ штось бычо́к упира́етца. Тузану́ў дзѣд за павадо́к, пацо́каў — бычо́к упира́етца. Азирне́тца ё́н, аж зза́ду на павадку́ таки́ ґо́жы, высо́ки хлапчу́к за́мест бычка́. Падзивиўса дзѣд, а ведзьма́р и ка́жэ — ґэтож я атрабиў. От зирни́, яки́ твǒй сын. Тǒльки цепе́р трє́ еґо́ адукава́ць. Заґаманиў было́ дзѣд к хлапчуку́, але́ той маўчы́ць, бы пень. — Нѣ, дзѣду — ка́жэ ведзьма́р, — пе́рш трє́ адукава́ць. От прышли́ ены́ к ведзьмару́ да гаспо́ды. Дзя́куе дзѣд, дае́ ведзьмару́ ґро́шы да абеца́е бǒльш прынесци́ да й верта́етца да ґаспо́ды. Прышоў дзѣд да ґаспо́ды да й разска́звае сваё́й бабе, яко́е з им было́ дзи́во. Ра́да ба́ба, аж падско́квае. — А што, ци я не каза́ла — крычы́ць ена́ на ўсе село́, — ци я не каза́ла, што ґэ́то хло́пец, а не бычо́к. Ци я не каза́ла, што ґэ́то ба́цюшко зрабиў, ба́цюшко вы́прасиў у Бо́ґа нам пацѣ́ху на ста́расци.

Бѣ́ґае ба́ба па селу́ да крычы́ць, ляманту́е, па дзе́сяць раз разска́звае лю́дзям, як пǒп еѣ́ лечы́ў, як малиўса й як Вǒґ пасла́ў ё́й бычка́ да што то не бычо́к, а хлапчу́к. Дзи́вятца лю́дзи да й ка́жуць — на ўсе бǒская мǒц. Наси́лу дзѣд тро́хи ўняў ба́бу, сабра́ў гро́шэй, нала́дуваў цє́лы вǒз уселя́каґо дабра́ да й павъё́з таму́ ведзьмару́, каб ен до́брэ даґляда́ў да щы́лно адукава́ў хлапчука́. Ба́чыць, аж хлапчу́к ужэ́ стаў дзецюко́м, да таки́м ґо́жым, разу́мным да ўда́лым, што й не ўвазна́ць. От ѣ́здзиў, ѣ́здзиў адзи́н дзѣд, аде́ нарэ́шце пачала́ праґци́са ба́ба, каб ё́н и еѣ́ ўзяў з сабо́ю паґлядзѣ́ць дзецюка́. От сабра́ўса дзѣд да й паѣ́хаў з ба́баю. Прыезджа́юць ены́ к та́му ведзьмару́ й пыта́юць, ґдзѣ их дзецю́к. А