Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/140

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ведзьма́р да й ка́жэ — ґэ, маѣ́ сако́лики, ваш дзецю́к цепе́р таки́ вели́ки пан, што ў еґо й кру́кам но́са не даста́ць.

— Гдзѣ-ж ё́н? — пыта́юць стары́е. — А онь у дварє́ — камыса́рам. Мене́ й знаць нехо́чэ — ка́жэ ведзьма́р.

От и паѣ́халі дзѣд з ба́баю ў двǒр шука́ць таґо́ камыса́ра. Дапыта́лиса ены́ й лѣ́зуць про́сто ў ста́нцаю. Ба́ба, дак та́я пли́щыць цэ́лы прыпǒл кускǒў хлѣ́ба, каб пакарми́ць свайґо́ бычка́, як ена́ карми́ла еґо́ ко́лись. Камыса́р седзѣ́ў за стало́м и пераґарта́ў якиесь папѣ́ры: але́ ўба́чыў дзѣда з ба́баю да як закрычы́ць на их, што им трє́ чаґо́ ены́ сюды́ лѣ́зуць.

— Бач, яки́ сердзи́ты — ка́жэ ба́ба к дзѣ́ду. — Але́ ры́хтых бычо́к, — на́ват лы́синка астала́са. Тǒльки той ценѣ́й рыка́ў.

От трасе́ ба́ба прыпо́лам, падхо́дзиць ближє́й к сталу́ да й заве́ — бучо́к, бучо́к, бучо́к!

Пазира́е камыса́р и не мажэ́ разшало́паць, што гэ́стые людзи ґаво́раць и чаґо́ ены́ прышли́.

— Бучо́к, бучо́к, бучо́к! на-ш бо табѣ́ лу́сту хлѣ́ба…

— Вон! — крычы́ць камыса́р да лу́пиць кулака́ми па сталу́.

— Бэч, бэч! — ка́жэ дзѣд. И замахну́ўса пу́ґаю да й спераза́ў камыса́ра па лы́сине, — Гэй, во́ўчае мя́со! Хиба́-ж ты нас не пазна́ў! — Да й дава́й лупи́ць, дава́й перє́сциць камысара. Наси́лу той уцё́к. Збѣ́ґласа тут уся двǒрня. Павели́ дзѣ́да з ба́баю к па́ну. Той пыта́ў, пыта́ў и ничо́ґо не дапыта́ўса, а паду́маў, што ґэ́то кру́чаные лю́дзи да й велѣ́ў запе́рци их у сви́ран. Дак от яки адуко́ваны бычо́к.

Пересказалъ Каваль.

Дер. Чудинъ.



67. Петро̀ Велѝки.

У ваднǒм ца́рстве памер цар. У еґо́ не было́ дзеце́й — нѣ́каму было́ ца́рствуваць над людзьми́. И зрабиўса там вели́ки мецѣ́ж. Пашла́ така́я развару́ха, што нико́му жы́ця нема́. Вѣ́дамо, паны́