Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

целя́, бы дзиця́: з еґо́ бу́дуць лю́дзи. Падзя́куваў ўбо́ґи да й пашо́ў да́лей. А дзѣд з ба́баю ўсе ду́маюць, што-б ґэ́то сказа́ў убо́ґи. Ма́быць ґэ́то Бǒґ даў нам не целя́, а дзиця́; тǒльки лихие лю́дзи аберну́ли еґо́ ў целя́. От дава́й ены́ ґадава́ць таґо́ бычка́, бы свае́ дзиця́. Расце́ бычо́к, бы на дро́жджах, а дзѣд з ба́баю са́ми не даеду́ць, а ўсе еґо́ ко́рмяць. Ху́тко вы́рас таки́ ґо́жы бык, што хаць у со́ху запраґа́й. Не нара́дуютца дзѣд з ба́баю: ня́ньчатца з быко́м, бы з дзи́цем. Усе ду́маюць ены́, што ґэ́то заклято́, што им даў Бǒґ сы́на, а лихие ведзьмаки́ так прыраби́ли, што дзиця́ ста́ло бычко́м. От и пачали́ дзѣд з ба́баю жу́пиць да ра́дзитца, ґдзѣ-б им найци́ тако́ґо чалавѣ́ка, тако́ґо мǒцнаго знахара́, каб ё́н атрабиў и аберну́ў бычка́ ў чалавѣ́ка. Жу́пили ены́, жу́пили прами́ж сабо́ю да й нара́дзилиса атда́ць свайґо́ бычка́ ў адука́цу, каб з еґо́ были́ лю́дзи. От сабра́ўса дзѣд у даро́ґу, залыґа́ў бычка́ да й павъё́ў у свѣт, шука́ць тако́ґо мǒцнаґо ведзьмара́, каб ё́н вы́адукаваў и перарабиў таґо́ бычка́. Иду́ць ены́ да йдуць, але́ ось сустрака́е их яки́сь чалавѣ́к и пыта́е, куды́ дзѣд ведзе свайґо́ бычка́.

— У адука́цу, мǒй сако́лику. Гэ́то, ба́чыш, не бычо́к, а мǒй сын, да тǒльки закляли́ еґо́ лихие лю́дзи, каб им хварє́ць да стаґна́ць да й на тǒм свѣ́це дабра́ не маць. Закляли́, от я й шука́ю тако́ґо чалавѣ́ка, каб ё́н атрабиў да вы́адукаваў майґо сы́на.

— Гэ, дзѣ́ду! — ка́жэ той — я з ґэ́стаго тǒльки й жыву́. Дава́й мнѣ свайґо́ бычка́, — з еґо́ бу́дуць лю́дзи. Я ўсе атраблю́ да так вы́адукую, што ты тǒльки падзи́вишса.

— Ой, мǒй ле́бедзику, да як ещэ́ бу́ду дзя́куваць. Беры́ да й раби́, што трє́.

От и пашли ены́ ра́зам. Прышли́ да ґаспо́ды таґо́ ведзьмара́, а тут и нǒч нахапи́ласа. Аста́ўса дзѣд начава́ць. Усю́ нǒч ведзьма́р пазира́ў на зо́ры — ўсе ґада́ў да разґа́дваў, як ґэ́то заклято́ бычка́. Па ра́нку павъё́ў ведзьма́р дзѣ́да й бычка́ ў лѣс, напаи́ць вадо́ю з свенцо́наѣ крыни́цы. От спуска́ютца ены́ с ўзґǒрачка ў дали́ну, аж пад таўщэ́разным ду́бам крыни́ца. Ена́ не вели́чкая, бы рэ́шато,