Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/137

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

66. Адуко́ваны бычок.

Жыли́ сабѣ́ дзѣд да ба́ба й не было́ ў их дзеце́й. Чаґо́ ни раби́ла ба́ба, к яким зна́харǒм и знахǒркам ена́ не хадзи́ла, яки́х зельеў не пила́ — ничо́ґо не памаґа́е: нема́ дзеце́й да й тǒльки. Абхадзи́ла ена́ ўсѣ про́щы. Нарэ́шце пара́ила адна́ маладзи́ца, каб ена́ пашла́ на ра́ду к папу́. — Ба́чыш, папо́дзи плǒдныя, бы сви́не — ка́жэ та́я маладзи́ца, — схадзи́ к на́шаму папу́, занеси́ ему́ ґасци́нца да папраси́ еґо́ ґо́жэнько, мо́о й ублаґа́еш. Ён ужэ́ мнǒґим памǒґ. Цепе́р дзя́куюць. — Адзѣ́ласа ґэ́то та́я ба́ба, бы ў свя́то, набра́ла ґасци́нцаў да й пашла́ к папу́. Атдала́ ена́ папу́ ґасци́нцы да й прызна́ласа ва ўсё́м, бы на спо́ведзи. От пǒп тро́хи паблаґатаў и дава́й лечы́ць ба́бу. Лечы́ў ё́н, лечы́ў, аж еѣ́ саґрє́ў да й сам спацѣ́ў. — Ну — ка́жэ, — прыхадзи́, ба́бо, пашто́ дзень цє́лы ты́дзень. Хо́дзиць ба́ба к папу́ кǒжын дзень. А пǒп еѣ́ ўсе лѣ́чыць. Быў у папа́ шалапаваты па́рабак. Вѣ́дамо, папы́ лю́бяць дзержа́ць шалапава́тых парабкǒў, бо ены́ не беру́ць ґро́шэй, а слу́жаць дармо́. От и падґле́дзяў той шалапава́ты па́рабак, як пǒп лѣ́чыцЬ ба́бу да й ка́жэ — ба́цюшко, ґэ й я ўмѣ́ю лечы́ць, як ба́цюшко. От лѣ́тась як палечы́ў на́шу цели́цу, дак ба́чыш, яко́ґо ена́ прывела́ ґо́жаґо бычка́. Паплева́ў тут пǒп, пала́яў шалапава́таґо па́рабка, ўзяў таґо́ бычка́, завъё́з у лѣс да й ки́нуў, каб ё́н там заґи́нуў. Але́ ось па́сцили ў лѣ́се пастухи́ ґаўя́до, спатка́ли таґо́ бычка́ да й прыґна́ли ў село́. Прыбиўса ё́н к ґаўя́ду таґо́ дзѣ́да з ба́баю да й прыцё́гса на двǒр. От седзя́ць дзѣд з ба́баю на пры́збе да сваю́ беду́ разважа́юць. Тым ча́сам падхо́дзиць к им убо́ґи. Пача́ў ё́н мали́тца да выспѣ́ўваць сваѣ́ пѣ́сни. От абдары́ла ба́ба таґо́ ўбо́ґато й дава́й заґаня́ць ґаўя́до. Зирне́ ена́, аж яки́сь бычо́к, як уба́чыў еѣ́, дак падбѣ́ґ, ла́щытца, трэ́тца кале́ хвартуха́, от бы дзиця. А ґэ́то той са́мы бычо́к, што пǒп завъё́ў у лѣс. Ба́чыце, шалапава́ты па́рабак ла́щыў таґо́ бычка́ да й прывучы́ў еґо́ к рука́м. Хо́дзиць бычо́к за ба́баю хвасто́м, бы дзиця́. Уба́чыў то́е ўбо́ґи да й ка́жэ. — От разу́мнае