Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вила на стǒл да й вы́беґла на ву́лицу паслу́хаць, як ґаспада́р зневажа́е сусѣ́дку. Аж той стаи́ць да ку́рыць лю́льку, а сусѣ́дка паленту́е на ўсе село́ да так вычвара́е, што аж со́рам каза́ць. Тут жǒнка наки́нуласа на свайго гаспадара, чаму́ не ла́етца. От ен ска́жэ сло́во „така́я твая́ й ма́тка“ да й плю́не. А ба́ба крычы́ць, аж пу́каетца. Ена́ ахры́пла, ўся пасинѣ́ла, а ўсе крычы́ць да клине́тца. Нарэ́шце павернуўса ґаспада́р к жǒнцы да й ка́жэ: „ну, ба́бо, я ўтамиўса, цепе́р пайду́ абѣ́даць да атдыха́ць, а ты сабѣ́ свары́са на здаро́вейко! — Усѣ́ вы таки́е!“ — сказа́ў ё́н ба́бам да й пашо́ў да ґаспо́ды.

Пересказалъ Крукъ.

Хут. Млынокъ.



63. Падарожны.

Ишо́ў здалека адзи́н падарǒжны, ўтамиўса, праґалада́ўса й проситца на́ нач. Абышо́ў усе село́ — нихто́ не прыма́е, такие там жыли́ паґа́ные лю́дзи. Што тут раби́ць? Хаць начу́й пад пло́там! Стаи́ць ґэ́то падарǒжны серǒд ву́лицы да й ду́мае, што тут пара́дзиць. Тым ча́сам идзе́ ста́рац — здараве́нны мужы́к, чырва́ны, бы рыжо́к. Падарǒжны зняў ша́пку да к ему́. Так и так, — ка́жэ, — нихто́ не прыма́е на́нач. Памажы́ ўпраси́ць людзе́й. Што хочэ́ш дам, тǒльки парату́й у бедзѣ́. — До́брэ — ка́жэ ста́рац — тǒльки ты дай мнѣ за то́е саракǒўку. Шко́да падарǒжнаму ґро́шэй, але́ нема́ чаґо́ раби́ць. Даста́ў ё́н калиту́, вы́няў саракǒўку й атда́ў ста́рцу. — Ну — ка́жэ ста́рац, — я бу́ду нибы́то слепы́, а ты будзь маи́м павадырэ́м. — Узя́ўса ста́рац за кий й пашли́ ены́ ў адну́ ха́ту. Ула́зяць ены́, аж там ґо́сци. Заспева́ў ста́рац сваѣ́ жа́ласливыѣ пѣ́сни, а падарǒжны нибы́то памаґа́е. Заци́хли ґо́сци — слу́хаюць да ўздыха́юць. Паспева́ў тро́хи ста́рац да й про́ситца на́ нач. — Да начуйце-ж бо́жые лю́дзи — ка́жэ ґаспада́р и дава́й ґаня́ць ба́бу, каб ена́ скарє́й падала́ им пачо́стку. От тǒльки пасадзи́ли их за стǒл, а ґо́сци пачали́ расхо́дзитца, пры-