Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

бы адзин чалавѣ́к, праґо́няць паґа́ную не́чысь и зажыву́ць на земли́, бы ў раю́. Мы ўжэ не даждǒмса таґо́, але́ мо́о на́шы дзѣ́ци ци ўну́ки таки́ дачака́юць.

Пересказалъ Михалъ Кравецъ.

Дер. Гаврильчицы.



62. Калатня.

Была́ ў аднаґо́ чалавѣ́ка жǒнка ве́льми языка́тая да така́я зая́длая, што як пачне́ свары́тца, дак и хаджа́йство забу́дзе: ки́не рабо́ту да ўсе крычы́ць, зневажа́е, аж запѣ́нитца, бы кру́чаны саба́ка. Неха́й тǒльки хто зачє́пиць, дак ена́ ґато́ва ни пиць, ни ѣ́сци, а ўсе свары́тца. Гаспада́р знаў еѣ́ но́раў и маўча́ў, бы сцена́ або́ йшоў сабѣ́ на рабо́ту. Ба́ба пакрычы́ць-пакрычы́ць у такǒм ра́зе, паку́ль е́й жывǒт не забали́ць, нарэ́шце й суни́метца. Але́ от таґды́ беда́, як щє́питца ена́ свары́тца з сусѣ́дками: таґды́ хаць вадо́ю разлива́й, бы саба́к. Вѣ́дамо, ба́бы, адна́ друґǒй не змаўча́ць: падни́муць калатню́ на ўсе село́. Збеґу́тца лю́дзи, смею́тца да кпи́нки стро́яць, а ба́бы да тых час сва́ратца да зневажа́юць адна́ друґу́ю на чо́м свѣт стаиць и выдумо́ўваюць, што было́, чаґо́ й не было́, поку́ль так уто́мятца й так ахры́пнуць, што ґо́ласу нема́. От раз щапи́ласа та́я ба́ба свары́тца з сусѣ́дкаю. Сусѣ́дка така́я-ж была́ языка́тая. От як пачали́ ены́ з ра́на калаци́тца, дак забы́ли, што трэй у пе́чах пали́ць да абѣ́д вары́ць. Учу́ў ґаспада́р, што еґо́ ба́ба заўзела́са свары́тца, прыбѣ́ґ туды́ да й ка́жэ сваё́й паґа́нуй жǒнцэ — ґэй, ба́бо! Ты ўжэ ўтами́ласа й ахры́пла. Дава́й я за цебе́ бу́ду свары́тца, а ты йдзи абѣ́д вары́ць. — И пача́ў тут той чалавѣ́к калаци́тца з чужо́ю ба́баю. — Да ты така́я, як твая́ сестра́… Да й ма́ци твая́ така́я… Да й ба́цько твǒй таки́… Да й цетка твая́ така́я… Да й дзя́цько твǒй таки́… Уве́сь рǒд твǒй таки́… Усѣ́ вы такие… Паслу́хала жǒнка, што еѣ́ ґаспада́р ґо́жэ сва́рытца, да й пашла́ мо́ўчки вары́ць абѣ́д. Навары́ла ена́, выняла страву з пе́чы, паста-