Старонка:Казкі і расказы беларусаў-палешукоў.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ляда́етца ґаспада́р к падарǒжнаму да й ка́жэ — ґэ, чалавѣ́чэ, ты нас падма́ньваеш: ты не ўбо́ґи, а той падарǒжны, што неда́ўно прасиўса на́ нач. Ба́чыць падарǒжны, што папа́ўса да й прызна́ўса ва ўсё́м. — Ну — ка́жэ ґаспада́р, — неха́й цебе́ баґи́ лю́бяць! Начава́ць — начу́й, а за то́е, што зхацѣ́ў нас абшука́ць, астава́йса без вечэ́ры. Падзя́куваў падарǒжны й за то́е да й прылёґ сабѣ́ на ла́ве спачыва́ць. Тым часам ё́н ба́чыць, як часту́юць ста́рца, ба́чыць, куды́ ґаспады́ня хава́е тую пачо́стку, што астала́са ат ґасце́й. От напе́рса ста́рац, падзя́куваў за пачо́стку, да й леґли́ ены́ ўсѣ спачыва́ць. Як леґли́, так и захрапли́ — спяць, бы заби́тые. Тǒлько падарǒжнаму не спи́тца. Вѣ́дамо, ґалǒдны. Варо́чаўса ён, варо́чаўса, а потымъ ци́хенько ўстаў, забра́ўса туды́, ґдзѣ ґаспады́ня пахава́ла пачо́стку да ўсе й ула́дуваў, а крǒшками сы́ра абсы́паў да яе́чняю вы́мазаў ста́рцу бо́раду. По́сле таґо́ лё́ґ сабѣ́ падарǒжны спачыва́ць. От даў Бǒґ дзень: узшту́рхалиса лю́дзи. Уста́ла ґаспады́ня, ўзду́ла лучы́ну да як зирне́ на ста́рцаву бо́раду да паґлядзи́ць, што нема́ ни яе́чни, ни сы́ра, да пачне́ ста́рца зневажа́ць, да пачне́ хрысци́ць еґо́ кавенё́ю, дак той аж невѣ́дае, ку́ды дзѣ́тца й дава́й праси́ць у падарǒжнаґо рату́нку, От падарǒжны й ка́жэ — а ба́чыш, як до́брэ браць ґро́шы з людзе́й, кали́ ены́ ў прыґо́дзе. — Атда́м и ґро́шы, тǒльки рату́й ат лихо́ѣ ба́бы. А та́я перє́сциць еґо́ кавенё́ю. Тут падарǒжны ўхапиў за каўнѣ́р ста́рца да й вы́мчаў еґо́ з ха́ты. Атда́ў ста́рац саракǒўку да ещэ́ й падзя́куваў падарǒжнаму, што ё́н укры́ў еґо́ ат лихо́ѣ ба́бы. Дак от у даро́зе ўсе трапля́етца.

Пересказалъ Крукъ.

Хут. Млынокъ.



64. Зна̀хадка.

Гэ́то было́ мо́о ўжэ за ва́шу па́мец от тут не дале́ко, кале́ Слу́цька. Мо́о вѣ́даеце, там на шляху́ стаи́ць карчо́мка. Эгэ́! Дак от у ґэ́стǒй карчо́мцы жыў Ме́ндаль — ат сабѣ́ жыдо́к. Як жэ ка́жуць —